Партугальская Заходняя Афрыка — назва каланіяльных тэрыторый Партугальскай імперыі ў Паўднёва-Заходняй Афрыцы. Сёння гэтыя тэрыторыі збольшага з'яўляюцца часткай дзяржавы Ангола.
Гісторыя
Партугальцы, якія пачалі сістэматычнае даследаванне заходняга ўзбярэжжа Афрыкі ў пачатку XV стагоддзя, канчаткова замацаваліся ў Гвінейскім заліве ў 1485 годзе . У 1490 годзе партугальскія караблі ўпершыню з'явіліся ля ўзбярэжжа Анголы. У 1574 годзе экспедыцыя пад кіраўніцтвам Паўлу Дыяша пачала даследаваць гэтую мясцовасць. Неўзабаве ў Анголу прыбылі першыя каталіцкія прапаведнікі і гандляры рабамі. У 1575 годзе быў усталяваны кантроль над Луандай. З 1580 года мясцовыя плямёны пачалі змагацца з чужаземцамі. У 1597 годзе партугальскія войскі задушылі супраціў.
У першай палове XVII стагоддзя вайна супраць заморскіх захопнікаў аднавілася пад кіраўніцтвам Зінгі Мбандзі Нголы. У 1617 годзе Бенгела была захоплена партугальцамі. Іх часова выслалі з краіны. У 1641 годзе Луанда была перададзена галандцам, але ў 1648 годзе была вернута партугальцам. Да 1671 года паўстанне Зінга Мбандзі Нголы было цалкам задушана.
Да 19 стагоддзя партугальцы кантралявалі толькі тэрыторыі паблізу ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна. У XIX стагоддзі пачалася іх экспансія ў глыб Анголы.
У 20 стагоддзі каланіяльны рэжым у гэтай краіне дасягнуў неверагоднай жорсткасці. Афрыканскае насельніцтва бязлітасна эксплуатавалася. Пасля Другой сусветнай вайны ў Анголу хлынула вялікая колькасць эмігрантаў. Там пачаўся эканамічны бум, але мясцовае насельніцтва працягвала дыскрымінавацца. У 1951 г. пачалася падрыхтоўка 2 франтоў нацыянальнага і народнага да вайны за незалежнасць, а партугальцы змянілі статус калоніі на заморскую правінцыю. ФНЛА і УНІТА пачалі паўстанне ў 1961 г. Вайна за незалежнасць Анголы працягнулася да 1974 г.
У 1975 годзе Ангола атрымала незалежнасць.
Багацтва нетраў Анголы, спробы СССР пашырыць сваю ідэалогію і жаданне ЗША гэтага не дапусціць, прывялі да ператварэння вайны за незалежнасць ў грамадзянскую вайну 1975 -2002 г. з прыцягненнем ў яе узброенных сілаў Кубы і ПАР.
Губернатары Анголы 16-17 ст.
1575-1589 гг. Паўлу Дыяш дэ Новаіш
1589-1591 гг. Луіш Серран
1591-1592 гг. Андрэ Ферэйра Перэйра
1592-1593 гг. Франсішку дэ Алмэйда
1593-1595 гг. Жэраніму дэ Алмэйда
1595-1602 гг. Жуан Фуртада ды Мендоса
1602-1603 гг. Жуан Радрыгеш Каўцінню
1603-1606 гг. Мануэл Сервейра Перэйра
1607-1611 гг. Мануэл Перэйра Форжаш
1611-1615 гг. Бенту Банья Кардозу
1615-1617 гг. Мануэл Сервейра Перэйра (паўторна)
1617-1621 гг. Луіш Мендэш дэ Вашканселуш
1621-1623 гг. Жуан Карэа ды Соуза
1623-1623 гг. Педру ды Соуза Каэлью
1623-1624 гг. Сіман Машкарэньяш (біскуп Анголы і Конга)
1624-1630 гг. Фернан дэ Соуза
Спасылкі Катэгорыя:Былыя калоніі Партугаліі Катэгорыя:Гісторыя Анголы