Абі-Істада — рэзерват на поўдні Афганістана, на Газні-Кандагарскім пласкагор’і. Плошча каля 100 км ². Заснаваны ў 1977 годзе. У 1993 годзе была зроблена спроба пераўтварыць тэрыторыю рэзервата ў нацыянальны парк, але прапанова не была рэалізавана з-за напружанай абстаноўкі ў краіне.
На тэрыторыі рэзервата размешчана возера Абі-Істада, на якім гняздуюцца і зімуюць рэдкія віды птушак. Для падтрымання патрабаванага ўзроўню вады ў летнія месяцы створана сістэма рэгулявання, адвод вады з возера забаронены.
Першапачаткова межы рэзервата былі вызначаны на адлегласці двух кіламетраў ад берага возера. Цяпер адлегласць вар’іруецца ад 0,5 км на захад ад возера, дзе актыўна займаюцца земляробствам, да 7 км на ўсходзе з шырокай прыбярэжнай паласой. Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Афганістана