Беразіна́ (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.

Геаграфія У 7 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 240 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

На захадзе мяжуе з лесам. На ўсходняй ускраіне вёскі знаходзіцца Бярэзінскае радовішча кааліну (7,7 млн т), паклад у выглядзе дзвюх лінз (паўночнай шыротнага і паўднёвай мерыдыянальнага распасціранняў) залягае ў верхняй частцы крышталічнага фундамента, ва ўскрышы (26-35 м) пяскі, гліны, торф.

Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 годзе сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 21 жыхар загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць клуб, бібліятэка.

Насельніцтва 1917 год — 80 жыхароў. 1921 год — 14 двароў, 130 жыхароў. 1959 год — 345 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 78 гаспадарак, 169 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна