Я́шчыцы (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Дабрагашчанскага сельсавета.

Геаграфія Размешчана за 34 км на паўднёвы захад ад Жлобіна, 3 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі (на лініі Жлобін — Калінкавічы), 75 км ад Гомеля, побач аўтадарога Дабрагошча—Жлобін, на ўсходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.

Планіровачна складаецца з крыху выгнутай амаль мерыдыянальнай вуліцы, перакрыжаванай кароткай крывалінейнай вуліцай. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. У 2004 годзе 49 гаспадарак.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. Паводле рэвізіі 1858 г. 15 двароў, 126 жыхароў, уладанне князя Л. М. Галіцына. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 46 двароў, 358 жыхароў. У 1909 г. 53 двары, 401 жыхар, 1208 дзесяцін зямлі, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні 3 1907 г. дзейнічала народнае вучылішча (45 вучняў), для якога ў 1911 г. ўзведзены ўласны будынак. У 1925 г. 101 двор. У 1929 г. арганізаваны калгас «Астравок», працавалі вятрак і кузня. У 1940 г. 85 двароў, 370 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў жніўні 1941 г. нямецка-фашысцкія акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 33 жыхары. 3 1942 г. дзейнічала патрыятычная падпольная група (кіраўнік Т. Ф. Бацькаў). 36 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 года 348 жыхароў. У складзе саўгаса «Мормаль» (цэнтр — в. Дабрагошча).

Насельніцтва

Вядомыя асобы Радзіма аднаго з кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі Жлобінскага і Стрэшынскага раёнаў Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, камандзіра партызанскага атрада «Смерць фашызму» І. А. Крышнёва (яго імя носіць адна з вуліц Жлобіна).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дабрагашчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя:Вёска Яшчыцы