Грабянёўскі (, ) — пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 12 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 221 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Паблізу аўтадарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планірўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі хатамі.
Гісторыя З 1920-х гадоў тут, на распрацоўцы тарфяных радовішчаў працавалі арцелі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны торфараспрацоўкі значна пашырэлі, было створана торфапрадпрыемства, склаўся пасёлак. 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР пасёлку пры торфапрадпрыемстве «Рудня-Грэбень» дадзена назва ГрабянёўскіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 21 студзеня 1969 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 4 (1234).. З 17 снежня 1980 года да 27 лістапада 2009 года цэнтр Руднянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).Решение Житковичского районного Совета депутатов от 27 ноября 2009 г. № 265 О переносе административного центра Рудненского сельсовета. Цэнтр саўгаса «Жыткавічы». Дзейнічаюць клуб, бібліятэка.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 75 гаспадарак, 183 жыхары.
Дынаміка 1996 год — 250 жыхароў, 82 двары. 2004 год — 75 гаспадарак, 183 жыхары.
Літаратура
— С. 381. Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
Спасылкі