Заго́рбашша (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
Размешчаны прыпыначны пункт Загорбашша.
Геаграфія Размяшчэнне У 14 км на захад ад Жыткавіч, 2 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю.
Гідраграфія Вакол меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца са шчыльнай забудовы 2 мерыдыянальных вуліц. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1845 годзе 679 дзесяцін зямельных угоддзяў. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад нямецкай акупацыі. 18 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 51 гаспадарка, 97 жыхароў.
Дынаміка 1845 год — 25 двароў. 1897 год — 70 двароў 433 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 107 двароў, 537 жыхароў. 1917 год — 662 жыхара. 1921 год — 121 двор, 681 жыхар. 1959 год — 258 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 51 гаспадарка, 97 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна