Амаліенбург ( — замак Амаліі) — палац удавы імператара Іосіфа I Амаліі Вільгельміны насупраць уваходу ў Швейцарскі двор у венскім Гофбургу. Фасад палаца упрыгожаны унікальнымі гадзіннікамі: звычайнымі зверху, і сонечнымі знізу. Будаўніцтва замка было распачата ў 1575 годзе, але ў XVII стагоддзі палац быў істотна перароблены. Менавіта ў гэтым палацы размяшчаліся асабістыя пакоі імператрыцы Лізаветы Баварскай, а падчас правядзення Венскага кангрэса ў гэтым палацы спыняўся рускі цар Аляксандр I.
Катэгорыя:Славутасці Вены Катэгорыя:Палацы і замкі Вены