Арсена́л — комплекс будынкаў ваеннага прызначэння (у мінулым) на паўднёвым усходзе Вены ў трэцім раёне (Ландштрасэ).
Некалькі цагляных будынкаў, размешчаных квадратам, утвараюць комплекс, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы кольцавой дарогі Гюртэль. Гэта самая вядомая архітэктурная кампазіцыя ў стылі рамантычнага гістарызму ў Вене. Комплекс створаны ў сярэднявечна-італьянскім і іслама-візантыйскім стылях. Ён захаваны ў сваёй першапачатковай форме, хоць будынкі ва ўнутраным двары былі разабраныя.
Комплекс быў пабудаваны ў перыяд з 1848 па 1856 гады ў часы сакавіцкай рэвалюцыі 1848 года і быў першым з трох комплексаў, якія замянілі старую фартыфікацыйную сістэму Вены. У гады Першай сусветнай вайны выконваў функцыі арсенала і казармаў. У 1945 годзе Арсенал быў моцна пашкоджаны бамбаваннямі, але пасля заканчэння вайны быў адноўлены да першапачатковага стану. У склад комплексу ўваходзіць Венскі ваенна-гістарычны музей.
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вены Катэгорыя:Славутасці Вены Катэгорыя:Неавізантыйская архітэктура Катэгорыя:1850-я ў Еўропе