«Id Software» — прыватная кампанія, распрацоўшчык папулярных камп’ютарных гульняў, размешчаная ў Мескіце (прыгарад Даласа, штат Тэхас). ID Software — адна з заснавальнікаў 3D-шутараў, і з’яўляецца культавай кампаніяй у галіне вытворчасці гульнявых праграмных прадуктаў.
Гісторыя
Заснаванне Фірма была заснавана чатырма супрацоўнікамі камп’ютарнай кампаніі Softdisk: Джон Кармак, праграміст Джон Рамера, гульнявы дызайнер Том Хол, гульнявы дызайнер Адрыян Кармак (цёзка Джона Кармака), мастак
Зліццё з ZeniMax Media 24 чэрвеня 2009 было анансавана аб тым, што кампанія ZeniMax Media, якая з’яўляецца бацькоўскай кампаній Bethesda Softworks, завяршыла набыццё id Software. Згодна з дагаворам, Bethesda Softworks будзе выдаваць усе гульні id Software за выключэннем тых, якія ўжо маюць пагадненне на выданне з іншымі кампаніямі. Тод Холленсхед, генеральны дырэктар id Software, так пракаменціраваў акт набыцця: «Супрацоўніцтва з разумным выдаўцом, такім як Bethesda Softworks, было ўнікальнай магчымасцю, пры якой інтарэсы студыі і выдаўца будуць цалкам аднолькавымі і ў распрацоўцы, і ў маркетынгу нашых гульняў. Акрамя таго, зараз мы маем фінансавыя і справавыя рэсурсы для падтрымкі будучага развіцця id Software: гэта вялікая перавага, якая прывядзе да значна больш лепшых гульняў для нашых фанатаў». id Software працягне працаваць як студыя-распрацоўшчык пад кіраўніцтвам яе заснавальніка Джона Кармака. Згодна з дамовай, у працэсе распрацоўкі гульняў id Software не будзе зроблена ніякіх змен, усе кіраўнікі застануцца на сваіх пасадах і ўжо падпісалі кантракты аб працягу дзейнасці на сваіх пасадах.
«Гэтая здзелка змяшчае id Software ў выдатную пазіцыю, якая будзе спрыяць нашаму прасоўванню», заявіў Джон Кармак, які працягне працаваць на пасадзе тэхнічнага дырэктара. «Цяпер мы будзем у стане палепшыць і пашырыць усе нашы франшызы пад адным дахам, узмацняючы нашы здольнасці дзякуючы шматлікім камандам, даючы магчымасць праводзіць перадавыя даследаванні».
Пазней вядомы гульнявой рэсурс Kotaku.com папрасіў Кармака пракаменціраваць дадзеную здзелку:
Чаму id Software прадалася? Мы рэальна стаміліся спрачацца з нашымі выдаўцамі ў пытаннях таго, якімі будуць нашыя гульні. І мы сапраўды атрымалі больш IP, чым мы былі здольныя выкарыстоўваць. І праца з іншымі кампаніямі не атрымлівалася такой эфектыўнай, як павінна была. Такім чынам, ідэя фактычнага станаўлення выдаўцом і зліццё з Bethesda і ZeniMax нам здалася ідэальнай. Цяжка ўявіць больш поўнае пагадненне. Яны — ААА, першакласная топавая кампанія ў дачыненні да РПГ. І гэта не перасякаюцца з усім тым, што мы робім у жанры FPS.
Джон Рамера, былы супрацоўнік id Software, назваў гэту здзелку «агіднай», а таксама дадаў: «Fallout 3 купіў DOOM». Аднак пазней ён змяніў сваё меркаванне, заяўівшы: «Я станоўча стаўлюся да ўгоды з ZeniMax. Мая першапачатковая рэакцыя была рэзкай. Шкада. Я мяркую, што я быў узрушаны і журботны, калі ўбачыў, што тая старая id Software сёння змянілася назаўжды. Гэта новы дзень і новая id Software».
На наступны дзень, 25 чэрвеня, сайт VentureBeat размаўляў з Джонам Кармака датычна гэтай здзелкі. На пытанне аб тым, чаму id Software так зрабіла, Кармак адказаў наступным чынам:
Таксама ў дадзеным інтэрв’ю Кармак казаў пра будучыню кампаніі. Ён паведаміў аб намеры id Software стварыць тры каманды распрацоўшчыкаў, якія б паралельна працавалі над трыма буйнымі праектамі. Пасля таго, як Quake Live будзе скончана, яе невялікая каманда пяройдзе на мультыплэер Rage і Doom 4. Згодна з Кармакам, на момант інтэрв’ю кампанія мае дзве буйныя каманды, якія працуюць над Rage і Doom 4. Таксама ёсць аддзяленне мабільных гульняў. Адпаведна, плануецца стварэнне трэцяй новай каманды шляхам набору новых супрацоўнікаў. На момант дадзенага інтэрв’ю агульная колькасць супрацоўнікаў кампаніі складае роўна 105 чалавек.
Джордж Бруссард, са-заснавальнік 3D Realms, так пракаментаваў дадзеную куплю:
Пазней стала вядома, што для куплі id Software кампанія ZeniMax Media узяла крэдыт у памеры $105 млн.
Апісанне кампаніі На 2009 год ключавымі фігурамі кампаніі з’яўляюцца: Джон Кармак (), сузаснавальнік, тэхнічны дырэктар Кевін Клаўдзіа (), сузаснавальнік, мастак Цім Уілітс (), сузаснавальнік, вядучы дызайнер Тод Холенсхед (), сузаснавальнік, генеральны дырэктар Кацярына Ганна Кэнг (), прэзідэнт, загадчык аддзела «id mobile», жонка Д. Кармака.
Назва Паводле афіцыйнай версіі кампаніі, назва «id» узыходзіць да тэрміна Зігмунда Фрэйда і чытаецца «ід». Але назва першапачаткова паходзіць ад Ideas from the Deep і чыталася «айдзі». У прыватнасці, у Wolfenstein 3D назва была напісана як «ID».
Спіс прадуктаў Dangerous Dave (1988) Double Dangerous Dave (1990) (16-каляровы порт арыгінала 1988 года) Dangerous Dave (1990) (версія арыгінала 1988 года для DOS, пазней была перавыдадзена як: Dangerous Dave in the Deserted Pirate's Hideout) Dangerous Dave in the Haunted Mansion (1991) Dangerous Dave's Risky Rescue (1993) Dave Goes Nutz ! (1993) Commander Keen Episode 1: Marooned on Mars (1990) Episode 2: The Earth Explodes (1991) Episode 3: Keen Must Die (1991) Keen Dreams (1991) Episode 4: Secret of the Oracle (1991) Episode 5: The Armageddon Machine (1991) Episode 6:Aliens Ate My Baby Sitter (1991) Rescue Rover (1991) Rescue Rover 2 (1991) Shadow Knights (1991) Hovertank 3D (1991) Catacomb 3D: A New Dimension (1992), перавыдадзеная пад назвай Catacomb 3-D: The Descent Catacomb Abyss (1992) Catacomb Armageddon (1992), перавыдадзеная пад назвай Curse of the Catacombs Catacomb Apocalypse (1992), перавыдадзеная пад назвай Terror of the Catacombs Wolfenstein 3D (1992) Spear of Destiny (1992) Spear of Destiny Mission 2: Return to Danger (1993) Spear of Destiny Mission 3: The Ultimate Challenge (1993) Doom (1993) The Ultimate Doom (1995) Doom II: Hell on Earth (1994) Master Levels for Doom II (1995) Final Doom: The Plutonia Experiment (1996) Final Doom: TNT Evilution (1996) Heretic (1994) Heretic: Shadow of the Serpent Riders (1994) HeXen (1995) HeXen: The Deathkings of the Dark Citadel (1995) HeXen II (1997) HeXen II: Portal of Praevus (1998) Quake (1996) Mission Pack 1: Scourge of Armagon (1997) (распрацавана кампаніяй Hipnotic Interactive, пазней якая стала называцца Ritual Entertainment) Mission Pack 2: Dissolution of Eternity (1997) (распрацавана кампаніяй Rogue Entertainment) Quake II (1997) Mission Pack 1: The Reckoning (1998) (распрацавана кампаніяй Xatrix Entertainment, пазней якая стала называцца Gray Matter Interactive) Mission Pack 2: Ground Zero (1998) (распрацавана кампаніяй Rogue Entertainment) DOOM 64 (1997) (распрацаваны Midway Interactive для Nintendo 64) DOOM 64: The Outcast Levels (2005) Quake III Arena (1999) Expansion: Team Arena (2000) Return to Castle Wolfenstein (2001) (распрацавана кампаніяй Gray Matter Interactive, мультыплэер распрацаваны кампаніяй Nerve Software) Wolfenstein: Enemy Territory (2003) (распрацавана кампаніяй Splash Damage) Doom 3 (2004) Expansion: Resurrection of Evil (2005) (распрацавана кампаніяй Nerve Software) Doom РПГ (2005) (распрацавана id Software для мабільных тэлефонаў) Doom II РПГ (2009) (распрацавана id Software для мабільных тэлефонаў) Quake 4 (2005) (распрацавана кампаніяй Raven Software) Enemy Territory: Quake Wars (2007) (распрацавана кампаніяй Splash Damage) Wolfenstein РПГ (2007) (распрацавана id Software для мабільных тэлефонаў) Wolfenstein (2009) (распрацавана сумесна з Raven Software) Doom: Resurrection (2009) (распрацавана id Software для iPhone/iPod Touch) Wolfenstein 3D Classic(2009) (распрацавана id Software для iPhone/iPod Touch) Wolfenstein RPG (2009) (распрацавана id Software для iPhone/iPod Touch) Rage (2010—2011) (у распрацоўцы) Quake Live (2010) Doom 4 (прыблізная дата выхаду невядомая) (у распрацоўцы)
У некаторых краінах (напрыклад у Германіі) гульні фірмы па прычыне прысутнасці элементаў гвалту доўгі час не былі дапушчаны для афіцыйнай продажу.
Спасылкі Сайт фірмы
Катэгорыя:Кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы відэагульняў ЗША