Бараві́к, Белы грыб, Праўдзівы грыб, Шчыры грыб (Boletus edulis) — від грыбоў сямейства , адзін з найбольш распаўсюджаных відаў роду .

Апісанне Шапка дыяметрам 4—15 см, часам да 25 см, таўшчынёй 2—6(9) см паўшарападобная, пазней пуката-распасцёртая, сухая, гладкая або крыху лямцаватая, іншы раз злёгку маршчакаватая. Колер яе ад белага да фіялетава-карычневага. Скурка не знімаецца. Гіменафор глыбакавыемчаты, лёгка аддзяляецца ад мякаці шапкі, складаецца з трубачак даўжынёй 0,5—1,5(2,5) см, белы, пазней жоўты і аліўкава-зялёны, з дробнымі акруглымі порамі. Ножка даўжынёй 5—15 см, таўшчынёй 2—6(8) см; спачатку клубнепадобная, пазней выцягнутая, рэдка цыліндрычная, уздутая, суцэльная, белаватая (чым адрозніваецца ад жоўцевага грыба, у якога сеткавы малюнак карычнева-буры), злёгку патоўшчаная ўверсе, з тонкім белым або злёгку бураватым, светлым сеткавым малюнкам. Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, з арэхавым прыемным смакам і слабым грыбным пахам, на зломе не мяняе колеру. Споравы парашок бура- або брудна-аліўкавы.

Існуе шмат форм, якія адрозніваюцца колерам і мікарызным прыстасаваннем да той ці іншай дрэўнай пароды.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстарліі; расце ў Заходняй Сібіры, на Каўказе, зрэдку ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе . На тэрыторыі Беларусі трапляецца ва ўсіх лесараслінных раёнах.

Асаблівасці біялогіі Сапратроф. Расце адзіночна і групамі. На Беларусі пладаносіць у чэрвені—кастрычніку.

Утварае мікарызу з лісцевымі і хвой­ны­мі паро­да­мі, асабліва час­та з бярозай, ду­бам, хвояй і елкай. Без удзелу каранёў дрэў грыб­ніца рас­це, але пладовыя целы не ўтвараюцца.

Сустракаецца на розных глебах (пазбягае моцна ўвільготненых), у роз­ных тыпах ле­су, у т. л. у тун­д­ры сярод кар­лікаых бяроз. Як пра­віла, прымеркаваны да лясоў стар­эйшых узростаў, напр. да хвойнікаў стар­эйшых за 50 год. Аддае перавагу разрэджаным дрэвастоям.

Выкарыстанне

Адзін з найлепшых з ядомых грыбоў. Спажываецца свежы, марынаваны, асабліва сушаны.

Утрымлівае шмат бялкоў, віта­міны групы В, ан­тыбіятычныя рэчывы, якія дзейнічаюць на ўзбуджальнікаў кішэч­ных за­хворванняў. Баравік мае ў сабе рэчывы з танізавальнымі проціпухліннымі ўласцівасцяміГапіенка В. С.  — С. 229.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Баравік Катэгорыя:Грыбы Афрыкі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы на марках Катэгорыя:Ядомыя грыбы