О́псаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Опса.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Купчэльскага сельсавета, з Дрысвяцкага сельсавета Відзаўскага раёна перададзена вёска УстроньУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагошчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны вёска Урвы, хутары Варнелі, Кансталіна, Падгаі і ЯнулішкіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)., 26 сакавіка 1973 года — вёскі Баркунішкі і Пабержы (зліліся з вёскай Купчэлі)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)., у 1987 годзе — хутар ПагулянкаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 54 населеныя пункты. 8 красавіка 2004 года Опсаўскаму сельсавету былі перададзеныя 47 сельскіх населеных пунктаў, якія былі адміністрацыйна падпарадкаваныя скасаванаму Відзаўскаму пасялковаму савету, у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бярозавы край» Браслаўскага раёна (Абалікшты, Абаляны, Альсінішкі, Асанішкі, Бартэлішкі, Белевічы, Блажуны, Будавея, Вайнюнцы, Валейнішкі, Вечароўшчына, Галяўшчына, Даброды, Дварчына, Дварышча, Едагалі, Ёдзішкі, Жыгуці, Заборнікі, Зялёнка, Камароўшчына, Карпішкі, Крумплі, Кулі, Кякшты, Лук’яны, Мацэлішкі, Мілюнцы, Мінкавічы, Місянцы, Мурмішкі, Мушыклі, Наруці, Падрукша, Пялькова, Разалінова, Свірналішкі, Сеўрукі, Скуталішкі, Старадварышча, Трабшы, Харонжышкі, Шалакундзі, Шлікшта, Юцішкі, Яжоўка і Ярканцы). 13 снежня 2006 года скасаваны вёскі Клярында, Маркулёва, Мушыклі, хутар ДаланіРешение Браславского районного Совета депутатов от 13 декабря 2006 г. № 187 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района . 24 чэрвеня 2011 года скасаваны вёскі Бартэлішкі, Крумплі, Харонжышкі, хутары Жыгуці, Лук’яны, Шлікшта і ЯжоўкаРешение Браславского районного Совета депутатов от 24 июня 2011 г. № 100 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3035 чалавек, з іх 50,9 % — беларусы, 31,2 % — палякі, 14,9 % — рускія, 1,2 % — літоўцы, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — латышыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2306 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе