Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў (; , сяло Шэкер, Кіргізская АССР, РСФСР, СССР — , Нюрнберг, Баварыя, Германія) — кіргізскі , які пісаў на кіргізскай і рускай мовах. Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968). Акадэмік АН Кіргізскай ССР (1974). Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Біяграфічныя звесткі Скончыў Кіргізскі сельскагаспадарчы інстытут у 1953 годзе. Член КПСС з 1959 года. У 1965-86 гадах старшыня праўлення кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 галоўны рэдактар часопіса «Иностранная литература». 3 1990 на дыпламатычнай службе.

Творчасць Вострыя этычныя і сацыяльныя праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету і чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «I вякуе дзень даўжэй за век» (асобнае выданне пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхалагічны аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы.

Амаль усе яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы Ч. Айтматава перакладалі І. Сакалоўскі, С. Міхальчук, М. Стральцоў.

Памяць 29 мая 2018 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прысвоіў парку ў межах вуліцы Пляханава, вуліцы Ванеева, вуліцы Яна Райніса імя Чынгіза АйтматаваУ Менску назвалі вуліцы ў гонар міністра ўраду БНР, дывэрсанта НКВД і расстралянага паэта.

Прэміі і ўзнагарды Ленінская прэмія (1963). Дзяржаўныя прэміі СССР (1968, 1977, 1983). Літаратурная прэмія «Этрурыя» (Італія, 1980). Міжнародная прэмія імя Дж. Нэру (1985).

Выбраная бібліяграфія Собрание сочинений. Т. 1—3. М., 1982—84.

Беларускія пераклады Джаміля. Мн., 1962. Бывай, Гюльсары! Мн., 1971. Першы настаўнік. Мн., 1974. Буранны паўстанак: I вякуе дзень даўжэй за век. Мн., 1987.

Літаратура

Трус М. Повести, одетые в шинель (Чингиз Айтматов и Беларусь) // Нёман. – 2023. – № 12. – С. 116 – 121.

Спасылкі

Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Кіргізскай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Кіргізскай ССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кыргызскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты СССР Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бішкека Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Кіргізскай ССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад КПСС Катэгорыя:Памерлі ад нырачнай недастатковасці Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Паслы СССР у Люксембургу Катэгорыя:Паслы Расіі ў Люксембургу Катэгорыя:Паслы Кыргызстана ў Расіі Катэгорыя:Акадэмікі АН Кіргізскай ССР Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Кіргізскамоўныя пісьменнікі