Фрыдрых V (,  — ) — курфюрст Пфальцкі (1610—1623), кароль Чэхіі Фрыдрых I (1619—1620), сын і спадчыннік Фрыдрыха IV, курфюрста Пфальцкага, і Луізы Юліяны Аранскай, дачкі Вільгельма Аранскага і Шарлоты Манпансье дэ Бурбон.

Біяграфія Фрыдрых V атрымаў у спадчыну курфюрства Пфальц пасля смерці бацькі 19 верасня 1610 года. У 1618 годзе пачалося чэшскае паўстанне супраць імператара Фердынанда II (т. зв. Другая Пражская дэфенестрацыя), якое перарасло ў Трыццацігадовую вайну. Паўстанцы прапанавалі 28 верасня 1618 года Фрыдрыху карону Чэхіі, як лідару Евангелічнай уніі, заснаванай яго бацькам для абароны пратэстантызму ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Фрыдрых прыняў прапанову і быў каранаваны 4 лістапада 1619 года, аднак хутка пацярпеў паражэнне ў бітве на Белай Гары (8 лістапада 1620 года), атрымаўшы мянушку Зімовы кароль. Ён заставаўся намінальна каралём Багеміі да 13 лістапада 1620 года. Пасля гэтага імперскія войскі ўварваліся ў яго асноўныя ўладанні — Пфальц. Імперскім эдыктам у 1623 годзе ён быў пазбаўлены ўладанняў і тытула. Да канца жыцця ён з сям’ёй знаходзіўся ў выгнанні.

Сям’я Жонка: з 1613 Елізавета Сцюарт, дачка Якава I, караля Англіі, і Ганны Дацкай. Дзеці: Фрыдрых Генрых (1614—1629) Карл I Людвіг (1617—1680), па ўмовах Вестфальскага міру ў 1648 аднавіў тытул курфюрста. Елізавета (1618—1680) Руперт фон Шымерн (1619—1682), герцаг Камберленд Морыц (1620—1654) Луіза Галандзіна (1622—1709) Людвіг (1624—1625) Эдуард Пфальцкі (1625—1663) Генрыэта Марыя (1626—1651) Іаган Філіп Фрыдрых (1627—1650) Шарлота (1628—1631) Сафія (1630—1714); муж з 1658 Эрнст Аўгуст, курфюрст Гановера, маці Георга I, караля Вялікабрытаніі Густаў Адольф (1632—1651)

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Гісторыя Чэхіі Катэгорыя:Каралі чэшскія Катэгорыя:Трыццацігадовая вайна Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Курфюрсты пфальцкія