Вітэльсбахі () — нямецкі феадальны род, які з канца XII стагоддзя і да канца Першай сусветнай вайны кіраваў Баварыяй, а таксама некаторымі бліжэйшымі землямі. Спрабавалі выводзіць сваё паходжанне ад Луітпольдынгаў.

Род атрымаў сваю назву ад замка Вітэльсбах, які да пачатку XIII ст. стаяў на рацэ Зале ў Верхняй Баварыі. Першыя Вітэльсбахі былі маркграфамі Мейсенскімі і ландграфамі Цюрынгскімі, пасля падзення Генрыха Льва (1180) замацаваліся ў Баварскім герцагстве. У 1214 г. зацвердзіліся ў Рэйнскім Пфальцы. У другой чвэрці XIV ст. падзяліліся на дзве асноўныя лініі — старэйшую (пфальцграфы Рэйнскія) і малодшую (герцагі Баварскія). Пфальцграфы Рэйнскія ў 1356 г. сталі курфюрстамі. У 1623 г. гэты тытул перайшоў да герцагаў Баварскіх, аднак у 1654 г. ён ізноў вярнуўся да пфальцграфаў.

Старэйшая лінія Вітэльсбахаў распалася на некалькі галін, і па меры іх згасання карона курфюрстаў пераходзіла ад адной галіны да іншай. Малодшая лінія загасла ў 1777 г., пасля чаго герцагскі тытул перайшоў у старэйшую лінію (Пфальц-Цвейбрукенская галіна). У 1806 г. герцагі Баварскія сталі каралямі, а герцагскі тытул перайшоў да Пфальц-Цвейбрукенской-Гельнгаўзенскай галіны.

Прадстаўнікі дому былі курфюрстамі Брадэнбургскімі (1351—1364), графамі Галандскімі (1353—1417), каралямі дацкімі (1440—1448), чэшскімі (1619—1620), шведскімі (1654—1741), грэчаскімі (1832—1862), а таксама імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1400-1410, 1742—1745). Па меркаванні якабітаў, менавіта Вітэльсбахам належаць у наш час правы на брытанскую карону.

Дом Вітэльсбахаў быў праціўнікам нацысцкага рэжыму ў Германіі. У 1939 годзе прынц Альбрэхт з сям'ёй перабраўся ў Венгрыю. Вітэльсбахі жылі ў Будапешце, а праз чатыры гады, у канцы 1943 года, пераехалі ў свой замак у Шарвары. У сакавіку 1944 года нямецкія войскі акупавалі Венгрыю, а 6 кастрычніка 1944 года ўся сям'я была арыштаваны. Вітэльсбахі былі кінуты ў канцлагеры Заксенхаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года яны былі вызвалены трэцяй арміяй ЗША.

Герцагі Баварыі Людвіг IV нар.1282, сын Людвіга II, герцаг Верхняй Баварыі 1301—1341, Рымскі кароль 1314—1328, Рымскі імператар, кароль Германіі 1328—1347, герцаг Баварыі 1340—1347 Людвіг V, герцаг Баварыі нар.1317, сын Людвіга IV, маркграф Брандэнбурга 1324—1351, граф Ціроля 1342—1361, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Верхняй Баварыі 1349—1361 Стэфан II, герцаг Баварыі нар.1319, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1353—1375 Вільгельм V, герцаг Баварыі нар.1332, сын Людвіга IV, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1345—1389, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1358 Альбрэхт I, герцаг Баварыі нар.1336, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1404, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1389—1404 Людвіг VI, герцаг Баварыі нар.1330, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Верхняй Баварыі 1349—1351, маркграф Брандэнбурга 1351—1356, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 1356—1365 Атон V, герцаг Баварыі, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, маркграф Брандэнбурга 1351—1365, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 1365—1375, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1379 Альбрэхт IV, герцаг Баварыі нар.1447, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1465—1504, герцаг Баварыі 1504—1508 Вільхельм IV, герцаг Баварыі нар.1493, сын Альбрэхта IV, герцаг Баварыі 1508—1514, 1545—1550, герцаг Баварыі—Мюнхен 1514—1545 Альбрэхт V нар.1528, сын Вільгельма IV, герцаг Баварыі 1550—1579 Вільгельм V нар.1548, сын Альбрэхта V, герцаг Баварыі 1579—1597 Максіміліян I нар.1573, сын Вільгельма V, герцаг Баварыі 1597—1651, курфюрст Пфальца 1623—1649 Фердынанд нар.1636, сын Максіміліяна I, герцаг і курфюрст Баварыі 1651—1679 Максіміліян II нар.1662, сын Фердынанда, герцаг і курфюрст Баварыі 1679—1726 Карл VII нар.1697, сын Максіміліяна II, герцаг і курфюрст Баварыі 1726—1745, кароль Чэхіі 1741—1745, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1742—1745 Максіміліян III нар.1727, сын Карла VII, герцаг і курфюрст Баварыі 1745—1777 Карл IV нар.1724, сын Іагана Крысціяна, пфальцграфа Шульцбахского 1733—1742, курфюрст Пфальца, герцаг Юліха і Берга 1742—1799, герцаг і курфюрст Баварыі 1777—1799 Максіміліян IV нар.1756, сын Фрыдрыха Міхаэля, герцаг Пфальц-Цвейбрукена 1795—1801, герцаг Берга 1799—1803, герцаг і курфюрст Баварыі 1799—1805, курфюрст Пфальца 1799—1806, кароль Баварыі Максіміліян I 1805—1825

Герцагі Верхняй Баварыі Людвіг IV нар.1282, сын Людвіга II, герцаг Верхняй Баварыі 1301—1341, Рымскі кароль 1314—1328, Рымскі імператар, кароль Германіі 1328—1347, герцаг Баварыі 1340—1347 Людвіг V нар.1317, сын Людвіга IV, маркграф Брандэнбурга 1324—1351, граф Ціроля 1342—1361, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Верхняй Баварыі 1349—1361 Людвіг VI нар.1330, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Верхняй Баварыі 1349—1351, маркграф Брандэнбурга 1351—1356, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 1356—1365 Мейнхард III нар.1343, сын Людвіга V, герцаг Верхняй Баварыі і граф Ціроля 1361—1363

Герцагі Ніжняй Баварыі Стэфан II нар.1319, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1353—1375 Вілем V нар.1332, сын Людвіга IV, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1345—1389, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1358 Альберт I нар.1336, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1404, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1389—1404

Герцагі Ніжняй Баварыі—Ландсхут Стэфан II нар.1319, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1353—1375 Ота V, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, маркграф Брандэнбурга 1351—1365, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 1365—1375, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1379 Стэфан III нар.1337, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Інгальштат 1392—1395, герцаг Баварыі—Мюнхен 1395—1413 Фрыдрых II нар.1339, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Ландсхут 1392—1393 Іахан II нар.1341, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Мюнхен 1392—1395, герцаг Баварыі—Інгальштат 1395—1397

Герцагі Баварыі—Ландсхут Фрыдрых II нар.1339, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Ландсхут 1392—1393 Хейнрых XVI нар.1386, сын Фрыдрыха II, герцаг Баварыі—Ландсхут 1393—1450 Людвіг IX нар.1417, сын Хейнрыха XVI, герцаг Баварыі—Ландсхут 1450—1479 Георг нар.1455, сын Людвіга IX, герцаг Баварыі—Ландсхут 1479—1503 Элісабет нар.1478, дачка Георга, герцагіня Баварыі—Ландсхут 1503—1504 Людвіг X нар.1495, сын Альбрэхта IV, герцаг Баварыі—Ландсхут 1514—1545

Герцагі Баварыі—Інгальштат thumb|Адзін з самых знакамітых Вітэльсбахаў — шведскі кароль Карл XII. Помнік у Стакгольме. Стэфан III нар.1337, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Інгальштат 1392—1395, герцаг Баварыі—Мюнхен 1395—1413 Іахан II нар.1341, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Мюнхен 1392—1395, герцаг Баварыі—Інгальштат 1395—1397 Эрнст нар.1373, сын Іахана II, герцаг Баварыі—Інгальштат 1397—1438 Вільхельм III нар.1375, сын Иоханна II, герцаг Баварыі—Інгальштат 1397—1435 Адольф нар.1434, сын Вільхельма III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1435—1440 Альбрэхт III р.1401, сын Эрнста, герцаг Баварыі—Інгальштат 1438—1460 Іахан IV нар.1437, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1460—1463 Жыгімонт нар.1439, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1460—1467 Альбрэхт IV нар.1447, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1465—1504, герцаг Баварыі 1504—1508 Крыстаф нар.1449, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1468—1485, пам.1493

Герцагі Баварыі—Мюнхен Іахан II нар.1341, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Мюнхен 1392—1395, герцаг Баварыі—Інгальштат 1395—1397 Стэфан III нар.1337, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Інгальштат 1392—1395, герцаг Баварыі—Мюнхен 1395—1413 Людвіг VII нар.1365, сын Стэфана III, герцаг Баварыі—Мюнхен 1413—1443, граф Мартэна 1416—1425 Людвіг VIII нар.1403, сын Стэфана III, герцаг Баварыі—Мюнхен 1443—1445 Вільхельм IV нар.1493, сын Альбрэхта IV, герцаг Баварыі 1508—1514, 1545—1550, герцаг Баварыі—Мюнхен 1514—1545

Герцагі Ніжняй Баварыі—Штраўбінг Вілем V нар.1332, сын Людвіга IV, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1345—1389, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1358 Альберт I нар.1336, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1404, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1389—1404 Вілем VI нар.1365, сын Альберта I, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1404—1417 Іахан III нар.1373, сын Альберт I|Альберта I]], князь—біскуп Льежа 1389—1418, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1417—1425, герцаг Люксембурга 1418—1425 Якаба нар.1401, дачка Вілема VI, графіня Эно, Галандыі і Зеландыі 1425—1436

Ландграфы Лёйхтэнберга Максіміліян Філіп нар.1638, сын Максіміліяна I, ландграф 1666—1705 Фердынанд нар.1699, сын Максіміліяна II, ландграф 1714—1738

Курфюрсты Пфальца Іаган-Вільгельм нар. 1658, сын Філіпа Вільхельма, пфальцграф на Рэйне, герцаг Юліха і Берга 1685—1716, эрцшатмайстар і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1685—1710, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1710—1716 Карл III Філіп нар. 1661, сын Філіпа Вільхельма, пфальцграф на Рэйне, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі, герцаг Юліха і Берга 1716—1742 Карл IV Тэадор нар. 1724, сын Іахана Крысціяна, герцаг Зульцбаха 1733—1742, пфальцграф на Рэйне, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі, герцаг Юліха і Берга 1742—1799, герцаг Баварыі 1777—1799 Максіміліян IV нар. 1756, сын Фрыдрыха Міхаэля, герцаг Цвайбрукена 1795—1801, пфальцграф на Рэйне, герцаг Берга 1799—1803, герцаг Баварыі 1799—1805, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1799—1806, кароль як Максіміліян I 1805—1825

Каралі Баварыі thumb|300px|Каралеўскі палац у Мюнхене Максіміліян I, кароль Баварыі нар.1756, сын Фрыдрыха Міхаэля, герцаг Цвайбрукена 1795—1801, пфальцграф на Рэйне, герцаг Берга 1799—1803, герцаг Баварыі Максіміліян IV 1799—1805, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1799—1806, кароль 1805—1825 Людвіг I нар.1786, сын Максіміліяна I, кароль 1825—1848, пам.1868 Максіміліян II, кароль Баварыі нар.1811, сын Людвіга I, кароль 1848—1864 Людвіг II нар.1845, сын Максіміліяна II, кароль 1864—1886 (незадоўга да смерці ўстаноўлена рэгенцтва) Ота (1848—1916), сын Максіміліяна II, кароль 1886—1913 (фактычна не кіраваў з-за псіхічнага захворвання) Луітпольд (1821—1912), сын Людвіга I, дзядзька Людвіга II і Ота, рэгент з прычыны іх душэўнай хваробы (1886—1912) Людвіг III (1845—1921), сын Луітпольда, рэгент 1912—1913, кароль 1913—1918

Кароль Грэцыі Атон I, кароль Грэцыі нар. 1815, сын Людвіга I, кароль (васілеўс) 1832—1862, пам.1867

Главы Баварскага каралеўскага дому Рупрэхт, кронпрынц Баварыі нар.1869, сын Людвіга III, кронпрынц 1916—1955 Альбрэхт, герцаг Баварыі нар.1905, сын Рупрэхта, герцаг Баварыі, Франконіі і ў Швабіі, пфальцграф на Рэйне 1955—1996 Франц, герцаг Баварыі нар.1933, сын Альбрэхта, герцаг Баварыі, Франконіі і ў Швабіі, пфальцграф на Рэйне 1996—

Літаратура Семёнов И. Христианские династии Европы. — М., 2002. Döring О. Das Haus Witteisbach. — Münch., 1924. Häutle C. Genealogie des erlauchten Stammhauses Wittelsbach, von dessen Wiedereinsetzung in das Herzogthum Bayern (11. September 1180) bis herab auf unsere Tage. — Münch., 1870. Isenburg W. К. v. Stammtafeln zur Geschichte der europeischen Staaten, Bd 2. — B., 1936.