«Каляндар юнага фізіка» — серыя вучэбных і даведачных выданняў, што выдаюцца «Беларускай асацыяцыяй «Конкурс» у якасці прыза ўдзельнікам гульні-конкурса «Зубраня»Аргкамітэт гульні-конкурса па фізіцы «Зубраня». Прызы конкурса . Кнігі серыі выдаюцца з 2007 года, на рускай мове.

Аўтары серыі: А. М. Валадзько, Т. М. Грабарэнка, А. Э. Плятнёў, А. Г. Сугакевіч.

Выданні падрыхтаваны на аснове школьной праграмы па фізіцы. Вучебная інфармацыя ў «Каляндарах» структурызавана такім чынам, каб вучань меў магчымасць вяртацца да ніх увесь вучэбны год. Як і ў любым каляндары, інфармацыя ў гэтых вучэбных дапаможніках падзелена па месяцах.

У каляндараз размешчаны такія рубрыкі як: Памятныя даты; Юбіляр ці юбілей месяца; Гарачая тэма; Актуальная задача; Займальныя доследы; Парады бывалага; Вясёлая старонка; Цікава ведаць; Крыжаванкі.

Спіс кніг серыі Каляндар юнага фізіка 2007-2008. — 128 с. — 32 500 экз.Календарь юного физика 2007-2008 / авт.-сост.: Е. Н. Володько, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: «Белорус. ассоц. «Конкурс», 2007. —128 с.: ил.. Каляндар юнага фізіка 2009-2010. — 128 с. — 35 100 экз.Календарь юного физика 2009-2010 / сост. Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2009. — 128 с.: ил.. Каляндар юнага фізіка 2010-2011. — 96 с. — 40 700 экз.Календарь юного физика 2010-2011 / сост. Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. — 96 с.: ил.. Каляндар юнага фізіка 2012-2013. — 64 с. — 41 700 экз.Календарь юного физика 2012-2013 / сост. Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2012. — 64 с.: ил..

Катэгорыя:Беларуская асацыяцыя «Конкурс» Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:Сярэдняя адукацыя