До́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Докшыцы (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Агульнае Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Докшыцкага раёна. Тэрыторыя сельсавета змяшчаецца на Докшыцкім узвышшы, па ёй праходзіць водападзел басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. На заходняй ускраіне Докшыц бярэ свой выток рака Бярэзіна, каля вёскі Барсукі — рака Галядза, каля вёскі Туркі — рака Зуйка, абедзве з’яўляюцца прытокамі Сэрвачы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таргунскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 24 студзеня 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Порплішчанскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Булашкі, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Пунішча, Тадэвушава, Цімяшына і Шантары), таксама ў склад сельсавета з Параф’янаўскага сельсавета перададзены вёскі Брытаны і Харошая ЕльРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Янкоўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Антоны, Восава, Дубавое, Залессе, Камайск, Касцюкі, Козікі, Крыкуны, Крыніца, Лаці, Рашкаўка, Цагельня, Янкі і Янова), у склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Астраўлянка, Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Пунішча, Тадэвушава, Харошая Ель I, Харошая Ель II, Цялешына, Чабаданы і Шантары)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт. 3 красавіка 1986 года ў склад Тумілавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вецяра, Первамайск, Плітніца і Таргуны)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857).. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Порплішчанскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Тадэвушава, Харошая Ель II, Чабаданы і Шантары)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1901 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,2 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,6 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 1507 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе