250px|thumb|Паводка ў Тайландзе, правінцыя Лапбуры, кастрычнік 2011 года
Паводка ў Тайландзе ў 2011 годзе — стыхійнае бедства (серыя паводак), выкліканае наймацнейшымі за 50 гадоў сезоннымі мусоннымі дажджамі ў ліпені — верасні 2011 года ў паўночных, паўночна-усходніх і цэнтральных правінцыях Тайланда, адкуль вада праз нізіны цэнтральнага Тайланда прыйшла ў Бангкок. Усяго пацярпела 56 з 76 правінцый Тайланда.
21 кастрычніка 2011 года ў Тайландзе ўведзены асобы рэжым па Законе пра стыхійныя бедствы, які прадугледжвае поўную і неабмежаваную ўладу прэм'ер-міністра Тайланда ў сферы барацьбы са стыхійным бедствам і з ліквідацыяй яго наступстваў. 23 кастрычніка 2011 года Бангкок абвешчаны зонай стыхійнага бедства.
Па стане на 27 кастрычніка 2011 года ў рацэ Чаўпхрая ўзровень вады вагаецца на адзнацы 2,4 — 2,5 метраў над узроўнем мора.
Ахвяры і пацярпелыя
Па стане на 27 кастрычніка 2011 года загінула 373 чалавека, 2 чалавека лічацца прапаўшымі без весткі, больш 720 тысяч чалавек звярнуліся за медыцынскай дапамогай, 113 тысяч чалавек знаходзяцца ў часавых сховішчах, пацярпелі 9,5 мільёнаў чалавек, сотні тысяч чалавек засталіся без працы ў выніку затаплення тысяч прадпрыемстваў.
Наступствы
У выніку паводкі былі затоплены некалькі індустрыяльных зон, дзе размешчаны заводы па вытворчасці цвёрдых дыскаў, што па меркаванні экспертаў, выкліча дэфіцыт цвёрдых дыскаў на сусветным рынку. Таксама было затоплена некалькі заводаў аўтамабілебудаўнічых карпарацый Toyota, Honda, Mazda і Ford з сутачнай вытворчасцю 6 тысяч аўтамабіляў. Усяго затоплена 14 тысяч прадпрыемстваў і 800 тысяч жылых дамоў
Сур'ёзна пацярпела сельская гаспадарка: было затоплена 1,5 мільёна гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, знішчана 12,5 % рысавых палёў Тайланда.
26 кастрычніка 2011 года быў затоплены другі па велічыні аэрапорт Тайланда Дон Мыанг.
Спасылкі
Паводка ў Тайландзе (фотахроніка падзей)
Катэгорыя:Паводкі ў Тайландзе Катэгорыя:Паводкі 2011 года Катэгорыя:2011 год у Тайландзе Катэгорыя:Стыхійныя бедствы 2011 года