Аўтамабільныя дарогі Беларусі — пракладзеныя па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскія (у т. л. нацыянальны сегмент міжнародных), мясцовыя і ведамасныя дарогі для руху аўтамабільнага транспарта.

Уладальнікамі аўтамабільных дарог могуць быць Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, ва ўласнасці якіх знаходзяцца аўтамабільныя дарогі, а таксама юрыдычныя асобы, за якімі аўтамабільныя дарогі замацаваныя на праве гаспадарчага ведання ці аператыўнага кіравання.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасці з’яўляецца Дэпартамент «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Усяго ў Беларусі больш за 50 тыс. км дарог агульнага карыстання і каля 200 тыс. км ведамасных (сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, лясныя і інш.), у т. л. 10 тыс. км у гарадах і населеных пунктах. Пры гэтым шчыльнасць пазагарадскіх дарог з цвёрдым пакрыццём пакуль даволі нізкая — 337 км на 1000 км² тэрыторыі, — для параўнання: у еўрапейскіх краінах з развітой сеткай аўтамабільных дарог гэты паказчык роўны ў сярэднім 906 км.

Аўтадарогі для высокаінтэнсіўнага і скораснага руху аўтамабільнага транспарту без перасячэнняў транспартных патокаў на адным узроўні называюцца аўтамагістралямі. Звычайна пракладваюцца ў абход гарадоў і прамысловых цэнтраў, сувязь з якімі ажыццяўляецца па пад’яздных дарогах.

Класіфікацыя аўтамабільных дарог

У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння аўтамабільныя дарогі Беларусі падраздзяляюцца на рэспубліканскія і мясцовыя.

Да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, уключаныя ў сетку міжнародных аўтамабільных дарог (еўрапейскай транспартнай сістэмы), а таксама аўтамабільныя дарогі, якія забяспечваюць транспартныя сувязі: сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей, Нацыянальным аэрапортам «Мінск»; адміністрацыйных цэнтраў абласцей паміж сабой; адміністрацыйных цэнтраў абласцей з аэрапортамі па-за гарадской рысай і з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў; адміністрацыйных цэнтраў раёнаў паміж сабой па адным з накірункаў; гарадоў абласнога падпарадкавання з адміністрацыйным цэнтрам вобласці, на тэрыторыі якой гэтыя гарады знаходзяцца; чыгуначных станцый, размешчаных не ў гарадах, пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых аб’ектаў дзяржаўнага значэння з рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі.

Да мясцовых аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, што забяспечваюць транспартныя сувязі: адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, на тэрыторыі якіх яны размешчаны, а таксама гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў паміж сабой і з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі і прыстанямі па-за гарадской рысай; месцаў масавага адпачынку, турызму, спартыўных комплексаў, курортаў, бальніц, школ-інтэрнатаў, дамоў адпачынку, аздараўленчых лагераў, могілак, гістарычных помнікаў, помнікаў прыроды і культуры з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей і раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца гэтыя аб’екты, а таксама з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі, прыстанямі і рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі; адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў паміж сабой, сельскіх населеных пунктаў (у тым ліку дарогі, якія праходзяць па тэрыторыі гэтых населеных пунктаў) з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання; раёнаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, размешчаных у сельскай мясцовасці, і садаводчых таварыстваў з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання.

Да аўтамабільных дарог неагульнага карыстання адносяцца аўтамабільныя дарогі, прызначаныя для ўнутрыгаспадарчых і тэхналагічных перавозак, службовыя і патрульныя аўтамабільныя дарогі ўздоўж каналаў, трубаправодаў, ліній электраперадачы, іншых камунікацый і збудаванняў, а таксама службовыя аўтамабільныя дарогі да гідратэхнічных і іншых збудаванняў.

Асобую катэгорыю аўтамабільных дарог неагульнага карыстання складаюць аўтамабільныя дарогі, якія знаходзяцца ў веданні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Рэспублікі Беларусь. На гэтыя дарогі не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» ад 2 снежня 1994 № 3434-XII.

Міжнародныя аўтамабільныя дарогі Нумар Найменаванне (маршрут)Берлін — Шчэцін — Галенюў — Кашалін — Гданьск… Калінінград — Таўпакі — Несцераў — Мар’ямпаль — Вільнюс — МінскКорк — Уотэрфард — Уэксфард — Рослер… Фішгард — Суонсі — Кардыф — Ньюпарт — Брысталь — Лондан — Колчэстр — Іпсуіч — Фелікстаў… Хук-ван-Холанд — Гаага — Гоўда — Утрэхт — Амерсфард — Ольдэнцаль — Оснабрук — Бад — Ойенхаўзен — Гановер — Браўншвайг — Магдэбург — Берлін — Свябодзін — Познань — Ловіч — Варшава — Брэст — Мінск — Смаленск — Масква — Разань — Пенза — Самара — Уфа — ЧалябінскКлайпеда — Каўнас — Вільнюс — Ліда — Слонім — Кобрын — Луцк — Чарнаўцы — Сірэт — Сучава — Роман — Бакеу — Мерэшэсці — Базэу — Урзічэні — Бухарэст — Джурджу — Русе — Бяла — Вяліка-Тырнава — Стара-Загора — Хаскава — Свілеград — Орменіё — Кастаньяс — Дзідзіматыхон — АлександрупалісСанкт-Пецярбург — Пскоў — Гомель — Кіеў — Адэса… Самсун — МярзіфонМінск — Гомель

Магістралі Нумар Найменаванне (маршрут)/Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) / пад’езды: да Дзяржынска, Пружан, аэрапорта Брэст, Кобрына, БрэстаМінск — Нацыянальны аэрапорт МінскМінск — Віцебск / пад’езды: да Лагойска, мемарыяльнага комплекса «Хатынь», БешанковічМінск — Магілёў / пад’езд да аэрапорта Магілёў/Мінск — Гомель / пад’езды: да Бабруйска, ЖлобінаМінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча (Брузгі) / пад’езды: да Валожына, Ліды, аэрапорта Гродна, Гродна/Мінск — Ашмяны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) / пад’езд да Валожына/Граніца Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — граніца Украіны (Новая Гута) / пад’езды: да аэрапорта Віцебск, Оршы, Копысі, Шклова, Магілёва, Быхава, ГомеляКальцавая дарога вакол Мінска / пад’езд да пансіянатаГраніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын / пад’езды: да Гомеля, Петрыкава, Жыткавіч, Лунінца/Граніца Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) — Ліда — Слонім — Быцень / пад’езд да санаторыя «Радон»/Кобрын — граніца Украіны (Макраны)Другая мінская кальцавая аўтамабільная дарога

Рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі