Уладзі́мір Прако́павіч Белаву́саў (, вёска Слабодка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Слабодка Віцебскай вобласці. Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1954 годзе. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1952 года.
Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм» з 1954 да 1983 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1958 года.
Памёр года.
Творчасць Аформіў мастацкія фільмы: «Палеская легенда», «Чырвонае лісце» (абодва з А. Грыгар’янцам), «Строгая жанчына», «Першыя выпрабаванні» (з Ю. Булычовым), «Рагаты бастыён», «Чужое імя», «Таму што кахаю», «Шлюбная ноч»; тэлефільмы «Побач з намі», «Руіны страляюць...», «», «», «Антаніна Брагіна».
Сярод жывапісных работ: «На рацэ», «Рэйкавая вайна», «Апошнія дні вайны», «Беларускі пейзаж», «Возера Нарач».
Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі беларускага кіно, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і ў фондах БСМ.
Званні і ўзнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) за тэлефільм «Руіны страляюць…».
Літаратура
— С. 79.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно СССР Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі