Васіль Васілевіч Галубо́віч (, , Талачынскі раён — ) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1954). Лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1952).

Біяграфія Пераехаў у Екацярынаслаў (цяпер горад Дніпро) ва Украіне, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю, а таксама наведваў драматычную студыю пры чыгуначнай станцыі Дзіёўка (прыгарад Екацярынаслава, цяпер у складзе Дніпра).

У 1927 годзе паступіў і ў 1932 годзе скончыў . Яго настаўнікам быў Фёдар Крычэўскі — першы рэктар Украінскай акадэміі мастацтваў, прафесар Кіеўскага мастацкага інстытута, заслужаны дзеяч мастацтваў УССР.

Пасля сканчэння ВНУ Галубовіч вярнуўся ў Днепрапятроўск (цяпер Дняпро). У 1932 годзе працаваў кіраўніком мастацка-плакатнай майстэрні пры Цэнтральным Палацы культуры металургаў Поўдню.

Як тэатральны мастак пачаў працаваць у тэатрах Днепрапятроўска (ТЮГ, , 1933—1941). Потым (1943—1946) — у саратаўскіх тэатрах (, ). У 1946—1958 гадах — галоўны мастак у Казахскім драматычным тэатры.

У 1958—1962 гадах — галоўны мастак Тэатра імя Я. Купалы. У 1963—1973 гадах — галоўны мастак Рускага драматычнага тэатра БССР.

З 1947 года выкладчык , у 1959—1965 гадах — Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Творчасць У Тэатры імя Я. Купалы аформіў спектаклі «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1958), «» Ю. Славацкага (1959), «» паводле Л. Талстога (1960).

У Рускім драматычным тэатры БССР стварыў дэкарацыі да спектакляў «» паводле М. Шолахава (1963), «» У. Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1965), «» М. Лермантава (1966), «Марыя» (1970), «Птушкі нашай маладосці» (1972).

Таксама аформіў спектаклі ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры: «Дні нашага жыцця» Л. Андрэева (1976), «Варвары» М. Горкага (1979).

Узнагароды Сталінская прэмія (1952) за спектакль «» М. А. Аўэзава, пастаўлены на сцэне Казахскім драматычным тэатры.

Літаратура Джанысбаева Т., Рыбакова И. В. В. Голубович — Алма-Ата, 1958.

Галубовіч Васіль Васілевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 240. Касаткина Л. М. Голубо́вич Василий Васильевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — М., 1963. — Стб. . — 1216 стб. с илл., 14 л. илл. — 43 000 экз.

Спасылкі Галубовіч Васіль Васільевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць

Катэгорыя:Тэатральныя мастакі СССР Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага мастацкага інстытута