Я́навіцкае — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вымнянка.
Плошча паверхні возера 1,46 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Плошча вадазбору 31,3 км². Найбольшая глыбіня дасягае 7 м.Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з усходу на захад. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 метраў, складзены суглінкаў і супяскоў. Берагавая лінія звілістая ў заходняй частцы возера. Берагі вышынёй да 0,5 м. Падводная частка катлавіны мае карытападобную форму. Дно да глыбіні 1,5—2,5 м пясчанае, глыбей глеістае.Возера эўтрофнае. Упадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у раку Вымнянка. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 100 м ад берага возера.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера гарадскі пасёлак Янавічы.
Літаратура Рачэўскі А. М. Янавіцкае возера //
Ліст карты N-36-26. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Касплі Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна