Эма Шарлота Дзьюер Уотсан (}; ) — брытанская актрыса і фотамадэль. У кіно праславілася роляй Герміёны Грэнджэр у фільмах пра Гары Потэра. Эма атрымала гэтую ролю ў 1999 годзе, калі ёй было 9 гадоў. Да гэтага яна прымала ўдзел толькі ў школьных сцэнічных пастаноўках. У перыяд з 2001 па 2011 год яна знялася ў васьмі фільмах пра Гары Потэра разам са сваімі сябрамі Дэніэлам Рэдкліфам і Руперт Грынт. Удзел у гэтым праекце прынес актрысе мноства ўзнагарод, а таксама больш за 10 млн. фунтаў стэрлінгаў.

Таксама прыняла ўдзел у здымках фільма «Балетныя туфлікі». Фільм быў паказаны на BBC у снежні 2007 года. Акрамя гэтага Эма агучыла прынцэсу Гарошынку, аднаго з персанажаў анімацыйнага фільма «Прыгоды Дэспера», рэліз якога адбыўся ў 2008 годзе.

У 2009 годзе Эма была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса, як самая высокааплатная актрыса дзесяцігоддзя.

Фільмаграфія

Узнагароды і намінацыі Паводле англамоўнага афіцыйнага сайта Эмы Уотсан.

Узнагароды Год Арганізацыя Узнагарода Фільм 2002 Young Artist Awards Найлепшая маладая актрыса «Гары Потэр і філасофскі камень» 2003 Otto Awards Найлепшая жаночая роля (серабро) «Гары Потэр і Таемная зала» 2004 Total Film Найлепшая дзіцячая роля года «Гары Потэр і вязень Азкабана» Otto Awards Найлепшая жаночая роля (серабро) 2005 Otto Awards Найлепшая жаночая роля (золата) «Гары Потэр і вязень Азкабана» 2006 Otto Awards Найлепшая жаночая роля (бронза) «Гары Потэр і Кубак агню» 2007 ITV National Film Awards Найлепшае выкананне жаночай ролі «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» UK Nickelodeon Kids' Choice Awards Найлепшая актрыса гульнявога фільма 2008 Constellation Awards Найлепшае выкананне жаночай ролі «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» SyFy Genre Awards Найлепшая актрыса Otto Awards Найлепшая жаночая роля (золата) 2011 Teen Choice Awards Найлепшая жаночая роля (фантастыка/фэнтэзі) «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1» Teen Choice Awards Найлепшы пацалунак (з Дэніэлам Рэдкліфам) Teen Choice Awards Найлепшая актрыса лета «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2»

Намінацыі

Год Арганізацыя Намінацыя Фільм 2002 Empire Empire Award: Дэбют года «Гары Потэр і філасофскі камень» Young Artist Awards Найлепшы акцёрскі ансамбль Academy of Science Fiction, Fantasy & Horror Films Saturn Award: Найлепшая праца маладой актрысы American Moviegoer Awards Прарыў года: актрыса 2004 Broadcast Film Critics Association Найлепшая маладая актрыса «Гары Потэр і вязень Азкабана» 2005 Broadcast Film Critics Association Найлепшая маладая актрыса «Гары Потэр і Кубак агню» 2006 MTV Movie Awards Найлепшая каманда на экране «Гары Потэр і Кубак агню» 2008 UK Sony Ericsson Empire Awards Найлепшая актрыса «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» Glamour Awards Найлепшая тэлевізійная актрыса ЗК «Балетныя туфлікі» 2009 Scream Awards Найлепшая актрыса ў жанры фэнтэзі «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка» 2010 National Movie Awards Найлепшае выкананне «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка» MTV Movie Awards Найлепшае выкананне жаночай ролі Teen Choice Awards Найлепшая актрыса ў жанры фэнтэзі

Гл. таксама Дэніэл Рэдкліф Руперт Грынт Том Фелтан

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Дзеці-акцёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры агучвання Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фотамадэлі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса