Агурок пасяўныАгурок пасяўны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.90, таксама агурок звычайны (Cucumis sativus) — аднагадовая травяністая расліна сямейства , від роду .

Назва

АгурокГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, агуркі, гурок Ботанический словарь, Спб, 1878, гуркі.

Біялагічнае апісанне

Сцябло сцелістае, шурпатае, зканчваецца вусікамі, якімі ён можа ўчапіцца за апору, пры гэтым сцябло можа выцягнуцца на 1—2 м.

Лісце сэрцападобнае, пяцілопастнае.

Плод — шматнасенны, сакавіты, смарагдава-зялёны, пузырчаты. Будова плода характэрна для сямейства гарбузовых і ў батанічнай літаратуры вызначаецца як гарбузіна. З пункту гледжання батанікі плод агурка — ілжывая ягада. Ён можа мець розную форму і памер у залежнасці ад сорта. У кулінарным стаўленні агуркі традыцыйна адносяць да агароднінных культур.

Геном агурка пасяўнога налічвае 350 мільёнаў пар аснаванняў ДНК. Пяць з сямі храмасом агуркоў узніклі з дзесяці храмасом агульных продкаў з дыняйCucumber Genome Published: Guide To Pumpkin, Melon And Plant Vascular System. Артыкул на сайце Sciencedaily..

Хімічны склад У яго пладах 95-98 % вады і нікчэмна малая колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Пакінутыя 3 % уключаюць каратын, вітаміны PP, C і B, а таксама макра- і мікраэлементы. У тым ліку агурок утрымлівае шмат калію.

Вырошчванне ў культуры Святло- і вільгацелюбная расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетацыйны перыяд ва ўмовах Беларусі — 90-105 сутак. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых гумусам.

Шкоднікі і хваробы

Сярод шкоднікаў , тля, павуцінны клешчык.

Хварэе на мучністую расу, бактэрыёз, антракноз, аліўкавую плямістасць, белую гніль.

Выкарыстанне

Гісторыя Агурок з’явіўся ў культуры больш 6 тысяч гадоў назад. Радзіма гэтага віду — трапічныя і субтрапічныя раёны Індыі, падножжы Гімалаяў, дзе ён дагэтуль расце ў натуральных умовах. Згадаюць у Бібліі як гародніна Егіпта ().

Гэта культура была вядома ўжо грэкам, ад якіх перайшла да рымлян, і ў эпоху Карла Вялікага была распаўсюджана ўжо па Сярэдняй Еўропе.

Цяпер культура агурка распаўсюджана паўсюдна і мае мноства разнавіднасцей і сартоў. Плады дзікіх агуркоў дробныя і неядомыя з-за ўтрыманні горкіх рэчываў — кукурбітацынаў.

У мастацтве У горадзе Шклове ў 2007 годзе адкрыты помнік агурку.

Гл. таксама Карнішон

Спасылкі

Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Агурок