Малагасійская мова (Fiteny malagasy) — родная мова малагасійцаў, дзяржаўная мова Мадагаскара.

Гісторыя Асаблівасці фарміравання сучаснай малагасійскай мовы шчыльна звязаны з гісторыяй саміх малагасійцаў.

Малагасійская мова не падобна на суседнія афрыканскія мовы. Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі і адносіцца да малайска-палінезійскай групы аўстранезійскіх моў. Найбольшае падабенства мае з мовамі, распаўсюджанымі на поўдні вострава Калімантан.

З эпохі сярэднявечча малагасійская мова зведала ўплывы арабскай і моў банту. У Новы час — еўрапейскіх моў, у першую чаргу партугальскай, англійскай і асабліва французскай. У 1658 г. быў складзены першы французска-малагасійскі слоўнік.

Сучасная адзіная літаратурная мова пачала фарміравацца ў XIX ст. з узнікненнем малагасійскай дзяржавы. У 1960 г. яна стала дзяржаўнай.

Дыялекты Размоўная мова мае каля 20 дыялектаў, з якіх вылучаюць толькі 2 буйныя — усходні, характэрны для мерына, і заходні, распаўсюджаны ў тым ліку сярод сакалава. Яны адрозніваюцца галоўным чынам вымаўленнем некаторых гукаў і канчаткамі слоў.

Пісьмовасць Малагасійская пісьмовая мова была складзена прыкладна ў XV ст. на аснове арабскай графікі. У асноўным на ёй пісаліся астралагічныя і рэлігійныя тэксты.

У 1823 г. быў зацверджаны малагасійскі алфавіт на аснове лацінкі. Ён налічвае 21 літару: a, b, d, e, f, g, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, t, v, y, z. У 1835 г. на ім была выдадзена першая кніга — Біблія. Зараз шырока выкарыстоўваецца ў дзяржаўных установах, сродках масавай інфармацыі, літаратуры і г. д.

Кароткі размоўнік Малагасійская мова Беларуская мова Eny Так Tsia Не Manahoana Прывітанне Veloma Да пабачэння Asafady Калі ласка Misaotra Дзякуй Iza moa kay no anaranao? Як тваё імя? Ny anarako dia Mikalaj Мяне завуць Мікалай Any Etazonia Belarosia Я з Беларусі Tiako ianao Я цябе кахаю Miarà amiko Пайшлі са мной Inona ity? Што гэта? Miombon-kevitra aminao aho Згода! Aza manahy! Не хвалюйся Hoatrinona kay ito? Колькі гэта каштуе? Lafo Дорага Mora Танна Mbola vao mijerijery! Мне трэба толькі паглядзець Mila manao fampiharana fotsiny aho Толькі хацеў паспрабаваць

Спасылкі Малагасійская мова на сайце omniglot Уводзіны ў малагасійскую мову Малагасійская мова Мадагаскара

Катэгорыя:Аўстранезійскія мовы Катэгорыя:Мовы Мадагаскара