Дзмітрый Раўнейка (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Галф Юнайтэд» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскага «Нёмана», гуляў там у 1998—2002 гадах, потым гуляў у Расіі, з 2006 года зноў выступаў за родны клуб (з перапынкам у 2008 годзе, калі быў іграком магілёўскага «Дняпра»). У 2011—2012 гадах быў капітанам гродзенскай каманды.
Сезон 2013 распачаў, забіў па голу ў першых двух матчах (у браму мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны»). Пасля ўжо галамі не адзначаўся, але рэгулярна гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы, хоць часам і саступаў яе маладым ігракам.
У сезоне 2014 працягваў гуляць правым абаронцам. У жніўні і верасні 2014 года не гуляў з-за траўмы. 29 лістапада 2014 года ў матчы з «Белшынай» зламаў рабро ў сутыкненні, але застаўся на полі і пры ліку 0:2 на карысць «Белшыны» забіў гол, які паклаў пачатак перамозе «Нёмана» (выніковы лік 5:2). Гэты матч стаў апошнім у кар’еры Дзмітрыя.
У студзені 2015 года з’явілася інфармацыя, што Раўнейка можа пакінуць «Нёман». Дзмітрый адсутнічаў у камандзе падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, падтрымліваючы форму самастойна. У сакавіку 2015 года галоўны трэнер гродзенцаў Сяргей Саладоўнікаў заявіў, што Раўнейка не будзе выступаць у «Нёмане» ў сезоне 2015. У выніку Дзмітрый, завяршыўшы кар’еру, перайшоў на трэнерскую працу.
Міжнародная кар’ера Згуляў 8 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера Пасля заканчэння кар’еры атрымаў трэнерскую ліцэнзію і стаў працаваць у Акадэміі БФФ. У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі. У кастрычніку 2018 года стаў трэнерам у нацыянальнай зборнай Беларусі, замяніўшы Юрыя Жаўнова. У чэрвені 2019 года, пасля прызначэння новым галоўным трэнерам зборнай Міхаіла Мархеля, застаўся ў яго штабе. З 2021 года правацаў у зборнай пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева. У чэрвені 2023 года Кандрацьеў разам з усім штабам быў адпраўлены ў адстаўку, а пазней Раўнейка не ўвайшоў у штаб новага трэнера Карласа Алоса.
У пачатку 2024 года далучыўся да трэнерскага штаба клуба «Галф Юнайтэд» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2002
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1996 Д3 Нёман-2 27 0 1997 Д3 Нёман-2 17 0 1998 Д3 Нёман-2 15 0 1998 Д1 Нёман 9 1 1999 Д3 Нёман-2 1 0 1999 Д1 Нёман-Белкард 24 5 2000 Д1 Нёман-Белкард 28 0 2001 Д1 Нёман-Белкард 23 0 2002 Д1 Нёман 26 2 2003 Д1 Тарпеда 19 1 2004 (1) Д1 Тарпеда 13 0 2004 (2) Д1 Ротар 6 1 2005 Д1 Тарпеда 0 0 2006 (1) Д1 Шахцёр 11 1 2006 (2) Д1 Нёман 13 0 2007 Д1 Нёман 17 0 2008 Д1 Дняпро 29 0 2009 Д1 Нёман 26 0 2010 Д1 Нёман 33 0 2011 Д1 Нёман 8 0 2012 Д1 Нёман 18 0 2013 Д1 Нёман 24 2 2014 Д1 Нёман 23 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-2 Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі