Персеіды — метэорны паток, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку сузор'я Персея.

Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных . Сама камета, ядро якой дасягае 26 км у дыяметры, набліжаецца да Зямлі раз на 135 гадоў (апошні раз — у 1992). Аднак праз шлейф пакінутых ёю пылавых часціц Зямля праходзіць штогод. Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы на вышыні прыблізна 80-100 км. Так утвараецца знічкавы дождж, спачатку ён «праліваецца» з найбольшай сілай, затым паступова слабее. Паток праяўляе актыўнасць з 17 ліпеня па 24 жніўня, прычым максімум прыходзіцца звычайна на 12 жніўня. Колькасць метэораў звычайна дасягае 60 у гадзіну. Для патоку Персеіды характэрная хуткасць падзення каля 50-60 км/с. Таму маленькія часціцы, валодаючы каласальнай энергіяй, успыхваюць.

Спасылкі

Назіранні і гісторыя Персеідаў Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2004 года Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2005 года Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2006 года Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2007 года Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2008 года Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2009 года Старонка, прысвечаная персеідам 2009 года Персеіды-2010 на сайце Міжнароднай метэорнай арганізацыі

Катэгорыя:Метэорныя патокі