Міха́лішкі (, ) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Міхалішкаўскага сельсавета.

Насельніцтва 720 чал. (2006). Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай; на аўтамабільнай дарозе рэспубліканскага значэння .

Міхалішкі — былое мястэчкаMichaliszki // S. 296. гістарычнай Віленшчыны.

Назва Тапонім «Міхалішкі» ўтварыўся ад прозвішча ўладальнікаў маёнтка МіхальскіхЯфімчык А. Міхалішкі // С. 214..

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Міхалішкі як маёнтак ваяводы троцкага Рыгора Станкавіча Осціка датуецца 1518 годам. З 1526 года маёнтак знаходзіўся ў валоданні Радзівілаў, потым Пронскіх, Я. Кенішкі. Станам на 1528 год у Міхалішках быў 71 двор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча як цэнтр нягродавага староства ўвайшло ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

24 чэрвеня 1604 года Міхалішкі набыў Ян Цыпрыян Бжастоўскі, які ў 1622 годзе фундаваў тут кляштар аўгусцінаў. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь. Сын Я. Ц. Бжастоўскага Цыпрыян Павел збудаваў у мястэчку касцёл Святога Міхаіла Арханёла.

Адам Кіркор у нарысе на польскай мове пад назвай «Краязнаўчыя вандроўкі па губерні Віленскай» ад 8 ліпеня 1855 г. піша наступнае:

«Мястэчка Міхалішкі колішняя ўласнасць гр. Бжастоўскага, над ракой Віліяй, уключае ў сябе 50 дамоў, мае прыгожы касцёлчык з могільнікам і шпіталем, яўрэйскую бажніцу, бровар, гасцінны дом і 8 шынкоў. Міхалішскі касцёл пад назвай Св. Міхала, фундаваны праз Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага ў 1615 годзе, адноўлены ў 1820 годзе мясцовым пробашчам кс. Юзафам дэ Блокам. Унутры касцёл па-майстэрску аздоблены гіпсатурай работы Пензы, родам з Фларэнцыі, у 1620 годзе».

У 1669 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў Міхалішкам прывілей, паводле якога новыя пасяленцы на 10 гадоў вызваляліся ад падаткаў, жыхары мелі свой суд, праводзілася 4 кірмашы ў год. У Вялікую Паўночную вайну ў маі 1705 года тут спыняўся цар маскоўскі Пётр I. У 1771 годзе мястэчка перайшло ў валоданне Ю. Пузыны.

thumb|left|Сядзіба. К. Тышкевіч, XIX ст. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Міхалішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1832 годзе, па здушэнні вызваленчага паўстання расійскія ўлады ліквідавалі аўгусцінскі кляштар. Станам на 1885 год у мястэчку дзейнічалі касцёл, сінагога, яўрэйская школа, працаваў бровар, праводзіліся кірмашы ў нядзелі.

У 1920 Міхалішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Міхалішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Міхалішкаўскі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёна.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1885 год — 843 чал., 62 двары; 1897 год — 1009 чал. XX стагоддзе: 1905 год — 850 чал.; 1970 год — 459 чал.; 1998 год — 791 чал., 297 двароў. XXI стагоддзе: 2006 год — 720 чал.

Інфраструктура У Міхалішках працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Славутасці thumb|Касцёл Святога Міхаіла Арханёла Гістарычная забудова (1-я пал. XX ст.; фрагменты) Капліца могілкавая (1864) Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1653) Могілкі яўрэйскія Сядзіба Бжастоўскіх

Страчаная спадчына Кляштар аўгусцінаў Сінагога

Гл. таксама Бой за Міхалішкі (1944)

Літаратура

Michaliszki // S. 296. Kirkor Adam. Wycieczka archeologiczna po guberni wileńskiéj przez Jana ze Śliwina//Biblioteka Warszawska.- t. 2-3.-1855. Спасылкі

мяст. Міхалішкі на Radzima.org Падарожжа ў Міхалішкі на Generation.by Міхалішкі — парафія Св. Міхала Арханёла на Catholic.by

Катэгорыя:Міхалішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства