Гервя́ты () — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Лошы. Адміністрацыйны цэнтр Гервяцкага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы; на аўтамабільнай дарозе Варняны — Жодзішкі.
Гервяты — былое мястэчка гістарычнай Віленшчыны. У 1990-я гады тут праводзіліся беларуска-літоўскія сустрэчы на высокім узроўні, навуковыя канферэнцыі гісторыкаў.
Назва Назва Гервятаў балцкага паходжання і звязана з літоўскім gervė «жораў», такога ж паходжання і назва рэчкі Гервяткі ў Смаргонях. Каля Гервятаў знаходзяцца таксама Варняны, Гайголі, Сакалойці, паселішчы назвы якіх звязаны з літоўскімі varnas «воран», gaigalas «вуцяк», sakalas «сокал».
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Гервяты датуецца 1434. У 1536 біскуп віленскі Ян заснаваў тут драўляны касцёл Святой Тройцы. Пад 1563 Гервяты згадваюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гервяты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1796 у мястэчку было 49 двароў. У XIX — пачатку XX стст. Гервяты знаходзіліся ў валоданні Дамейкаў. На 1885 — 20 двароў. У 1899—1903 тут збудавалі мураваны Касцёл Святой Тройцы ў неагатычным стылі, адзін з найпрыгажэйшых у краі.
Падчасі Першай сусветнай вайны ў 1915 Гервяты занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 тут гаспадарылі польскае войска, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства. Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927—1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 % («371 чалавек, у тым ліку па-польску 61 чалавек, па-яўрэйску 38 чалавек»).Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927—1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 244.
У 1939 Гервяты ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Гервяцкі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёна. Станам на 1970 у вёсцы было 132 двары, на 1993—200.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1885 год — каля 150 чал. XX стагоддзе: 1970 год — 377 чал.; 1993 год — 445 чал.Валерый Шаблюк. Гервяты // С. 518.. XXI стагоддзе: 2006 год — 494 чал.
Інфраструктура У Гервятах працуюць сярэдняя і няпоўная сярэдняя школы, дом культуры.
Славутасці
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1903; помнік архітэктуры неаготыкі, 61 м вышынёй) Млын водны (XIX ст.) Могілкі ваенныя часоў Першай сусветнай вайны
Дзейнічае культурна-асветніцкі цэнтр. Праз Гервяты праходзіць турыстычны маршрут «Касцёлы Вілейскага края» (Ашмяны — Гудагай — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты — Солы — Смаргонь)Гервяты // .
Крыніцы
Літаратура
Gierwiaty // S. 565.
Спасылкі
Гервяты на Radzima.org Гервяты на Globustut.by
Катэгорыя:Гервяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства