Германі́шкі. Сустракаецца таксама варыянт Герма́нішкі, Гармані́шкі (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Жыжма. Уваходзіць у склад Пераганцаўскага сельсавета. Насельніцтва 372 чал. (2001). Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Воранава.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Воранаўскага сельсавета.

Германішкі — былое мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Германішкі датуецца 1387, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам з іншымі паселішчамі касцёлу Святых Станіслава і Уладзіслава ў Вільні. Каля 1452 тут утварылася парафія віленскага біскупства.

thumb|left|Касцёл, здымак пач. XX ст.

У другой палове XVI ст. Ян Осцік выдаў прывілей на заснаванне тут мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Германішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1686 біскуп віленскі Бжастоўскі збудаваў тут касцёл Найсв. Тройцы.

У XVIII ст. Германішкі былі сталовым маёнткам віленскага біскупства. У 1790 маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданні біскупа Ігнацыя Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаванняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 агароды. У мястэчку працавала карчма.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Германішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1886 у мястэчку дзейнічаў касцёл, працаваў заезны двор.

У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі. У 1919—1920 у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1790 — 94 чал., 24 дварыВалерый Шаблюк. Германішкі // С. 519.. XIX стагоддзе: 1866 — 182 чал. XX стагоддзе: 1901 — каля 190 чал. XXI стагоддзе: 2001 — 372 чал.

Культура Нематэрыяльная спадчына Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці — .

Славутасці Касцёл Найсв. Тройцы (1886—1909) Могілкі хрысціянскія, брама Сядзіба (XIX ст.)

Страчаная спадчына Палац (XIX ст.)

Літаратура

Hermaniszki (3) // S. 61.

Спасылкі

radzima.org

Катэгорыя:Пераганцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства