Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні рымска-каталіцкі храм у Быхаве, узведзены ў XVIII ст. Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Дняпро, на поўнач ад замка.

У 1960-я савецкія ўлады злачынна зруйнавалі помнік архітэктуры. Да нашага часу захаваліся падмуркі і суседні будынак кляштара канонікаў латэранскіх.

Гісторыя thumb|left|План касцёла

У 1619 уладальнікі Быхава Хадкевічы С. 394. фундавалі ў ім кляштар канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам Святога Казіміра. Існуюць звесткі, што ў часы Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч, войскі якога акупіравалі горад, загадаў гвалтоўна перарабіць існуючы мураваны касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату С. 395..

У 1765 тагачасныя ўладальнікі Быхава Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл прысвечаны Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Станам на 1744 парафія належала да Аршанскага дэканату і ўлучала, апрача Старага і Новага Быхава, 24 населеныя пункты.

Існуюць звесткі, што пасля здушэння вызваленчага паўстання (1830—1831) улады Расійскай імперыі скасавалі кляштар і зруйнавалі касцёл, муры якога вярнулі каталікам толькі ў пач. XX ст.

За савецкім часам бальшавікі зачынілі касцёл, а потым ўзарвалі яго. Канчаткова святыню зруйнавалі ў 1960-я.

Архітэктура Помнік архітэктуры эклектыкі з элементамі класіцызму. Асобна стаяла вышынная дамінанта — 3-ярусная вежа-званіца. Прыкасцёльную тэрыторыю атачаў мур з брамай.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Здымкі на Radzima.org

Катэгорыя:Храмы Быхава Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі