У 1819 годзе Джон Кітс цягам кароткага часу склаў шэсць од, якія сталі найвядомейшымі яго творамі. Першыя пяць вершаў былі напісаны цягам вясны — «Ода грэчаскай вазе», «Ода бяздзейнасці», «Ода салаўю», «Ода Псіхеі», і толькі «Да восені» была складзена восенню. Літаратурныя крытыкі станоўча адрэагавалі на вершы Джона Кітса, вылучыўшы «Оду грэчаскай вазе», «Оду салаўю» і «Да восені» як лепшыя ў гэтым цыкле. У цэлым гэтыя оды Кітса з’яўляюцца літаратурнай спробай аўтара стварыць новы жанр лірычнага верша, якая неўзабаве паўплывала на наступныя пакаленні.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1819 годзе Катэгорыя:Літаратура Вялікабрытаніі