Я́нкель Мо́рдухавіч (Я́каў Ма́ркавіч) Кру́гер (, Мінск — , Мінск) — беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання. Працаваў пераважна ў бытавым і партрэтным жанрах.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў мяшчанскай яўрэйскай сям’і рамесніка Мордуха Хаімавіча Кругера і яго жонкі Роды, у якой акрамя яго было яшчэ пяцёра дзяцейЧерняк М. Яков Кругер: «Я художник из Минска» // «Мишпоха» № 10 (2), 2001.. Вучыўся ў мясцовым хедары і рамесным вучылішчы. Займаўся ў рысавальнай школе ў Кіеве (1883—1886). Пасля заканчэння з адзнакай рысавальнай школы Кругер спрабуе паступіць у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, але яго як яўрэя не прынялі, спаслаліся на адсутнасць у яго праў на жыхарства ў Пецярбургу, мастак вымушаны вярнуцца ў Мінск.

Вучыўся ў прафесара Леапольда Горавіца ў Варшаве (1887—1888)Ціткоўскі І. Кругер Якаў Маркавіч (Кругер Янкель Мордухавіч) (02.05.1869—18.03.1940) // Мастакі Случчыны. — Слуцк: «Слуцкая ўзбуйненая друкарня», 2006. — 56 c. ISBN 985-6704-00-5, у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1888—1895), дзе займаўся па класе . Тым часам шмат працуе, піша карціны і падарожнічае па еўрапейскіх краінах, вывучаючы творы вялікіх майстроў. Пабываў у Лондане, Берліне, Бруселі. Неаднаразова дэманстраваў свае палотны на Парыжскіх выстаўках.

Вярнуўся ў Расійскую імперыю ў 1895 годзе. Вучыўся ў Уладзіміра Макоўскага ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбурга (1897—1900), куды яго прынялі пры актыўным садзейнічанні Іллі Рэпіна. Дыпломная карціна «На суд прафесара», выкананая ў жанры бытавога жывапісу, атрымала высокую ацэнку.

У 1904 годзе пасля вяртання ў Мінск адкрыў там курсы малявання і жывапісу (з 1906 г. мастацкая школа). Многія яго вучні сталі вядомымі мастакамі: Г. Фімянтоўскі, Вячаслаў Руцай, Іван Ахрэмчык, Ісаак МільчынМастак з Івянца, Заір Азгур, Хаім Суцін, Міхаіл Кікоін, Міхась Станюта.

У час Першай сусветнай вайны сям’я Кругераў была эвакуіравана ў Казань, дзе яна застаецца доўгі час. Якаў займаецца галоўным чынам выкладчыцкай працай.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларускай ССР вярнуўся ў Менск. З 1921 года працаваў на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаЗнiчкi Айчыны // Голас Радзімы Чацвер, 12 сакавіка, 2009. Восенню 1921 года ўваходзіў у склад арганізаванай Беларускім Дзяржаўным музеем этнаграфічнай экспедыцыі па наваколлях Слуцка разам з мастаком Паўлам Гуткоўскім (кіраўнік), фалькларыстам і кампазітарам Уладзімірам Тэраўскім і інш. Працуючы на газету «Кастрычнік» у сельскагаспадарчай камуне «Новае жыццё», стварае цэлы цыкл прац з жыцця працаўнікоў. У 1927—1932 гадах — член Усебеларускага аб’яднання мастакоў.

У 1939 годзе атрымаў ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Жыў у Мінску да смерці, пахаваны на Вайсковых могілках.

Творчасць Карціны Кругера вызначаюцца дакладнасцю характарыстыкі, псіхалагічнай глыбінёй вобразаў. У ранніх партрэтах асноўная ўвага нададзена рысунку, у той час як жывапіс сухаваты, агульны каларыт — залацісты. Працаваў пераважна ў жанры партрэта: «Дзяўчынка ў чырвоным» (1890-я), «Аўтапартрэт у малінавым бераце» (1889), партрэты брата (1896), скрыпача Іегуды Жухавіцкага (1897), Якуба Коласа (1923), Янкі Купалы (1923). Сярод іншых работ: «На суд прафесара» (1900), «Пагром» (Каля 1905), «Паштальён» (1907), «Дзіцячая калонія» (1930), «Кавальскі цэх» (1937) і іншыя.

У 1900—1910-я гады Кругер стварае серыю карцін, якія адлюстроўваюць сцэны яўрэйскага побыту: «Хедар», «Яўрэйскі духоўны суд», «Перапісчык Торы», «За малітвай», «Талмудыст», «Яўрэй, які моліцца», «Каўказскі яўрэй», «Яўрэй з куфлем» і інш. У 1915 годзе Кругер стварыў серыю карцін «Яўрэйскія абрады» (не захавалася). Напісаная па слядах рэвалюцыйных падзей карціна «Пагром» была знішчана паліцыяй.

У 2-й палове 1930-х гадоў, за часамі ўзмацнення культу Сталіна і масавых рэпрэсій, Кругер пісаў партрэты Іосіфа Сталіна, Клімента Варашылава, Максіма Горкага, савецкіх военачальнікаў і партыйных дзеячаў, а таксама жанравыя карціны на тэмы працы.

Кругер напісаў шэраг партрэтаў пісьменнікаў, паэтаў, навуковых, палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі, якія вызначаюцца інтымнасцю і дэмакратызмам вобразаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Саламона Міхоэлса і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Якаў Кругер. Постскрыптум. Новыя матэрыялы аб жыцці і творчасці мастака / Н. М. Усава // Музей XXI стагоддзя: актуальныя праблемы дзейнасці : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 65-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, 9―11 лістапада 2004 года, Мінск. ― Мінск, 2008. (1Н//110981(039)) Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.

Спасылкі Якаў Кругер. “Першае месца ў яго творчасці, бясспрэчна, займае партрэт…”. Да 150-годдзя з дня нараджэння мастака Кругер Якаў Маркавіч (Кругер Янкель Мордухавіч) (02.05.1869 −18.03.1940) Яков Кругер: «Я — художник Минска»

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Мастакі СССР