Я́нка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Янка на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Плошча вадазбору 29,2 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Возера праточнае. Працякае рака Янка і злучае з возерам Багданаўскае.

Каля возера вёска Мілашкі.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Янкі (прыток Дзісны) Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна