Я́нка — асабістае імя, прозвішча, а таксама тапонім.

Імя Янка памяншальнае ад Ян, Іван.

Носьбіты Янка Антонавіч Багдановіч (1906—1990) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст. Янка Гінько (1912—1980-я) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Янка Купала (1882—1942) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, народны паэт Беларусі (1925). Янка Лучына (1851—1897) — беларускі паэт. Янка Маўр (1883—1971) — беларускі пісьменнік. Янка Сіпакоў (1936—2011) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Янка Сурвіла (1925—1997) — беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі.

Прозвішча У XVIII ст. фіксавалася гервяцкае прозвішча Янкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-6QHH-1?i=182&cat=834953. Ёсць сучаснае літоўскае, латышскае JankaLietuvių pavardžių žodynas. Vilnius, 1985. С. 800.https://uzvardi.lv/surname/681974.

Носьбіты Вальтэр Янка (1914—1994) — нямецкі драматург і выдавец. Віктар Янка (1837—1890) — аўстра-венгерскі батанік. Карла Янка (нар. 1986) — швейцарскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён (2010). Ян Аўгуст Янка (1764—1833) — лютэранскі святар, сербалужыцкі грамадскі дзеяч.

Тапонімы Я́нка — рака ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці. Я́нка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, прыток ракі Янка (прыток Дзісны). Я́нка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Янка.

Крыніцы

Катэгорыя:Прозвішчы