Сцяпан Адамавіч Андруховіч (, в. Губіна, — ) — беларускі жывапісец.
Жыццяпіс Нарадзіўся года ў вёсцы Губіна Мінскага павета. У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў В. Руцая і М. Эндэ. З 1935 года пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайнеЭнцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Андруховіч». — C. 115..
Член Беларускага саюза мастакоў з 1949 года.
Памёр года.
Творчасць Працаваў у станковым жывапісу. Сярод тэмаў, якія распрацоўваў мастак, — палотны аб рэвалюцыйным руху («Арышт бальшавікоў-падпольшчыкаў» (1940)), жыцці пасляваеннай калгаснай вёскі («Веснавая сяўба» (1947), «Калгасны статак» (1950), «Пасля работы. Гутарка агітатара» (1953), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» («1958»)), лірычныя і індустрыяльныя пейзажы («Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Растворны вузел» (1966), «Кар’ер» (1967), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), «Пейзаж з конямі» (1979) і інш.).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Літаратурным музеі Я. Купалы.
Андруховіч і Янка Купала Быў знаёмы з Янкам Купалам з 1938 года.Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Андруховіч». — C. 41. Часта бываў у гасцях у паэта ў доме ў Мінску па вул. Кастрычніцкай 40. Выканаў шэраг партрэтаў паэта: 1949 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы; 1959 г., палатно, тэмпера, захоўваецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы; 1962 г., папера, аловак, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, 1963 г.; палатно, алей, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; 1979 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.
Найбольш вядомая карціна на купалаўскую тэму — «Янка Купала з маці» (1951 г., алей, разам з Г. Бржазоўскім, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. На карціне Янка Купала са сваёй маці Б. І. Луцэвіч каля дома ў Мінску, дзе паэт жыў у 1926—1941 гг.
Літаратура Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 727 с., 40 л. іл.: Артыкул «Андруховіч». — C. 115. Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Андруховіч» / Аўтар — Б. Крапак. — C. 41. Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002: Кат. твораў выяўл. мастацтва Дзярж. літ. музея Я.Купалы / Дзярж. літ. музей Я.Купалы, Міжнар. фонд Я.Купалы; Уклад. Ваданосава Ф. і інш.; Рэдкал.: Дапкюнас Ж. (гал. рэд.), Бурбоўская А. — Мн., 2003. Спасылкі Імі ганарыцца Уздзеншчына
Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя