«Калісь» — двухактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе ў часе яго знаходжання ў Чорным Боры пад Вільняй. Апублікаваная асобным выданнем у 1919 годзеАляхновіч Францішак // .
З напісаннем гэтай драмы ў творчасць аўтара ўвайшла не зусім характэрная для яго тэма — тэма рэвалюцыі. Гэты твор быў забаронены як нямецкай, так і польскай цэнзурамі.
Сюжэт Падзеі адбываюцца ў 1905—1906 гадах. Галоўны герой — малады рабочы і рэвалюцыянер Юрка Івашка. Ён перакананы ідэйны баец, які змагаецца з самадзяржаўем за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Аўтару ўдаюцца вобразы яго паплечніцы Людвікі і яе маці, якая не дужа верыць у поспех рэвалюцыйных планаў і просіць іх адмовіцца ад безразважных авантур. Аднак пераконванні маці не здолелі ўратаваць дачку, якая гіне разам з Юркам ад жандарскіх куляў.
На тэатральных падмостках ролю Людвікі бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка.
Французская беларусістка Віржынія Шыманец адзначае:
у «Калісь» канва «Рамео і Джульеты» служыць прэтэкстам, каб паставіць крыж на рэвалюцыі, рэпрэзэнтуючы яе трагічнае вымярэнне.
Літаратура Калісь. Сцэнічны абразок у 2-х актах. Вільня: друкарня «Прамень», 1919. 32 с.
Катэгорыя:П’есы Францішка Аляхновіча Катэгорыя:Творы 1917 года