Стралі́чава. Сустракаецца таксама варыянт Стрэ́лічава, Стралі́чаў, Стрэ́лічаў, м. (, ) — аграгарадок у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Стралічаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 7 км у напрамку на поўдзень ад горада Хойнікі, за 110 км ад Гомеля, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі, за 2 км на ўсход ад аўтамабільнай дарогі .
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага
Вёска ці не ўпершыню згадана ў падатковым рэестры Кіеўскай зямлі Каралеўства Польскага на 1581 год як слабада Стралічаў Астраглядаўскага маёнтка пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага. З яе чатырох дымоў асадных сялян выбіралася па 15 грошаў, з аднаго агародніка, у залежнасці ад акалічнасцяў, — па 4-6 грошаў падаткуŹródła dziejowe (далей ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I-szy. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 37. Ад гэтага часу і да рэформеннага ўжо ў Расійскай імперыі перыяду Стралічаў належаў тым самым уладальнікам, што і Астраглядавічы з Хойнікамі, г. зн. пасля Харлінскіх — Мікалаю Абрамовічу (Абрагамовічу), Максіміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству ПрозараўБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. — С. 12—18..
30 сакавіка 1590 года пан Ш. Харлінскі выступіў з пратэстам у Кіеўскім гродскім судзе супраць дзеянняў старосты чаркаскага князя Аляксандра Вішнявецкага і губернатара яго Брагінскага маёнтка Кірыяна Вайніловіча, за насланне падданых брагінскіх на сёлы Стралічаў і Дворышча, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, збіццё і калечанне людзей, забранне коней і быдла, пашкоджанне камораў, учыненне розных гвалтаўArchiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 8. 18 сакавіка 1614 года ў тым жа судзе складзены дэкрэт па справе пана Мікалая Харлінскага да князя Адама Вішнявецкага за тое, што яго людзі падданых стралічаўскіх на дарозе dobrowolney схапілі, да Брагіна адвялі, звязнілі, а коней і рэчы затрымаліAGAD. APiJ. S. 15. 12 чэрвеня 1618 года Мікалай Харлінскі праз суд запатрабаваў ад брата Юрыя Харлінскага вяртання яго падданых з вёскі Стралічаў, збеглых да Бышава. Месяцам раней М. Харлінскі дамагаўся вяртання збеглых стралічаўцаў ад пана Мікалая Францкевіча Радзімінскага, уладальніка вёскі Масаны. 7 чэрвеня 1623 года датаваны судовы дэкрэт, у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родзічаў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Стралічаў, Паселічы, Малішаў (яшчэ названыя 18 паселішчаў, акрамя «іншых вёсак і прыселкаў»)ŹD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 248, 282, 637.
У 1627 годзе пані Гальшка (Гелена) Харлінская склала тэстамент, паводле якога добра Астраглядавічы пераходзілі ў пасэсію да ваяводзіча смаленскага Мікалая АбрагамовічаAGAD. APiJ. S. 56, жанатага з яе дачкой Евай. Згодна з тарыфам падымнага падатку, у 1628 годзе пан М. Абрагамовіч з васьмі дымоў (×6 — каля 48 жыхароў) сяла Стралічава мусіў плаціць па тры злотыяАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 396—397.
Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1683 года, з 30 дымоў сяла Стралічава Хойніцкай воласці князя Шуйскага выплачвалася 5 злотых; у другі раз — 5 злотых з 5 дымоўАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 488, 507. У судовых актах, датаваных 22 днём лютага — 20 жніўня 1686 года і 20 снежня 1688 года маюцца звесткі пра тое, як пан Дамінік Абуховіч наслаў сваіх людзей і казакоў на вёскі Стралічаў, Руднае і Навасёлкі пана пісара берасцейскага Канстанціна Шуйскага; яны ж сялян тамтэйшых збілі, скалечылі, а быдла рознае да яго маёнтку Тульгавічы забралі. За рабункі і гвалт адказчык пан Д. Абуховіч мусіў заплаціць пацярпеламу пану К. Шуйскаму 18 900 польскіх злотых, чаго, аднак, не зрабіў. Быў асуджаны на вечную баніцыю, што і актыкавана ў Мазырскім гродскім судзеAGAD. APiJ. S. 43, 44.
На 1698 год, як тое вынікае з інвентара маёнтка Хойнікі, перададзенага князем Дамінікам Шуйскім у кіраванне пана Зыгмунта Шукшты, у Стралічаве было 18 двароў, гаспадар аднаго з якіх памёр. Паводле рэвізіі 1716 года, налічвалася ўжо 38 гаспадарак, тры з іх былі вызваленыя ад асноўных павіннасцей (słoboda), таму выплачвалі хіба ачковае — грашовую даніну за валоданне пасекай. Згодна з інвентаром 1721 года, калі абцяжараны даўгамі маёнтак ад пасэсара Юзафата Парышэвіча, біскупа валоскага, перайшоў дзедзічнаму ўладальніку князю Мікалаю Шуйскаму, харунжычу берасцейскаму, у Стралічаве было 37 гаспадарак, якія, акрамя дзякла, плацілі чыншу 162 злотыя, ачковага 30 злотых, 22 з паловай грошы, паншчыну адпрацоўвалі ад Вялікадня (Wielkiej Nocy) да св. Міхайлы па тры дні, ад Міхайлы да Вялікадня па два дні, гвалты адбывалі, грэблі масцілі, з падводамі ездзілі. На той час у Стралічаве існаваў і фальварак, а сярод местачковых яўрэяў названы Лейба Стралічаўскі. Прозвішчы жыхароў — Баран, Курыленка, Сідарок, Фурс, Кісель, Міхедзенка, Дзянісенка, , Сцепаненка, Тарасюк (Тарасенка), , Стукачык, Мінчук, Гоман, Ігнаценка (Ігнатко), Мякен(ь)кі (Мяккі), Пінчук, Чэркас, Турчын, Табачны, КорзунНГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 119, 120, 122, 123адв.-124, 130адв., 139адв., 141—141адв..
Паводле тарыфа падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года, Стралічаў у складзе Хойніцкай воласці належаў князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскамуТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286. У 1748 годзе Стралічаў названы ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх (шляхта) належала да рыма-каталіцкай Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148.. На 1754 год у Стралічаве налічвалася 57 двароў (прыкладна 342 жыхары), з якіх да Оўруцкага замка выплачвалася 8 злотых, 26 грошаў, на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства 35 злотых і 14 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 193; гл. таксама: С. 13—15, 20—22..
Паводле перапісаў яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у сяле Стралічаў жылі адпаведна 10, 4 і 6 чалавек (głowy), плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Хойніцкага кагалаАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710. Убыванне колькасці яўрэяў магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны 1768 года, адгалоскі якой дасягалі і гэтых мясцінаў.
20 жніўня 1776 года апекуны Людвікі Шуйскай, добраў Хойнікі і Астраглядавічы князі Шуйскія, старосты ніжынскія, абвінавачвалі ў Оўруцкім гродскім судзе пяцігорскага палкоўніка Міхала Ракіцкага, дзедзічнага ўладальніка Брагінскага маёнтка, і пасэсара вёскі Мокіш пана Міклашэвіча, у тым, што сяляне мокішскія пакасілі стралічаўскія сенажаці, вялікія шкоды ўчыніўшыAGAD. APiJ. S. 80. У 1777 годзе ў Стралічаве ўзведзены новы драўляны будынак Свята-Міхайлаўскай царквыНГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 34-34адв.. 12 верасня 1785 года ў Оўруцкім гродзе з’явілася скарга, пададзеная сужэнствам Каралем і Людвікай з князёў Шуйскіх Прозарамі на пана Аслоўскага, які па-хуліганску наехаў на сяло, людзей напалохаў ды разагнаў па паляхAGAD. APiJ. S. 32-33.
Расійскай імперыя У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стралічаў апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі. У «Камеральном описании… Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 года, Стралічаў названы сярод паселішчаў у складзе Хойніцкіх добраў Людвіка Прозара, якія раней былі перайшлі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе ПрозаравайПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. — С. 70 — 71.. Паводле рэвізіі 1795 года, эканомам у фальварку Стралічаў служыў па кантракту шляхціч Габрыель, сын Яна, ДамброўскіНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 181. А. 260. Сяло мела 81 двор з 330 душамі мужчынскага і 304 жаночага пола прыгонных сялянаў. Яшчэ тут жылі вольныя людзі, «именуемые бояре или земяне.., платящие чинш», Васілеўскія, якіх усяго — 8 мужчын і 10 жанчынНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 155—168адв..
З 1808 года прыходскім святаром Міхайлаўскай царквы ў Стралічаве пачаў служыць Антоній Іванаў ГашкевічНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 334—335, бацька будучага дыпламата і мовазнаўца Іосіфа. На 1811 год у гэтым сяле пані Людвікі Прозар налічваўся 81 двор з 240 душамі прыгонных «мужеска пола»НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 261. А. 1033—1042. 28 лютага 1812 года фальварак Стралічаў разам з сялом і ўсімі ўгоддзямі аддадзены ў трохгадовую арэнду за плату ў 2550 рублёў серабром штогод сужэнству Францішку і Людвіцы КаперніцкімAGAD. APiJ. Sygn. 14. S. 8-9.
У кастрычніку 1833 года стралічаўскі святар Антоній Гашкевіч і панамар Пётр Леановіч звярнуліся з «нижайшим прошением» да епіскапа Мінскага і Гродзенскага Яўгенія, «припадая к стопам… Преосвященства», абы прызначыў ім жалаванне. Хлебная ссыпка бо на іх утрыманне не паступала, з-за беднасці прыхаджанаў ўсе царкоўныя трэбы выконваліся без усялякага ўзнагароджання, царкоўная зямля без угнаенняў, якіх ніяк не здабыць, зусім не радзіла. А ў іх жа сем’і; у святара сыны яшчэ і вучылісяНГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 9827. А. 2-2адв.. Па смерці ад чахоткі ў жніўні 1836 года А. ГашкевічаНГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 538. А. 707адв. прыход прыняў святар Якаў Мікалаеў Змаровіч, ажаніўшыся з дачкой нябожчыка ГаннайНГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 539. А. 710адв.. Інвентар Хойніцкага маёнтку 1844 году засведчыў прыналежнасць фальварка і сяла Стралічаў пану Уладзіславу ПрозаруНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1475. А. 4, 18-27. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» сказана, што 480 жыхароў Стралічава абодвух полаў былі прыхаджанамі Міхайлаўскай царквыРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 696.
У парэформенны перыяд Стралічаў — у Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года ў сяле было 224 гаспадакі сялян-уласнікаў, прыпісаных да Стралічаўскага сельскага таварыстваСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69.. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Міхайлаўскай царквы названыя настаяцель а. Раман Гласко, в. а. штатнага псаломшчыка Фёдар Мігай і звышштатны Іван Загароўскі, просфірня Еўфрасіння Бабарыкіна. Да прыходу, акрамя Стралічава, належалі Губарэвічы, Руднае і Навасёлкі.Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 457. У 1879 годзе царкоўны прыход налічваў 1015 мужчын і 1120 жанчын. Настаяцелем з 1 студзеня 1877 года, пасля спачыну зяця Р. Гласко, зноў стаў а. Якаў ЗмаровічОписание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 130—131. У 1886 годзе ў сяле 66 двароў, 537 жыхароў, вятрак і конны млынВолости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 113..