Стральцы́ (, ) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лунненскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 30 кіламетраў на паўночны захад ад горада Масты, за 37 кіламетраў ад Гродна, за 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Скідзель.

Да 26 лютага 2013 года Стральцы ўваходзілі ў склад Глядавіцкага сельсаветаОб упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области.

Насельніцтва 2001 год — 310 жыхароў, 119 двароў. 2009 год — 330 жыхароў.

Інфраструктура Базавая школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну

Вядомыя асобы Аўгіння Трафімаўна Кавалюк (1934—2007) — беларуская паэтэса.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лунненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна