thumb|300px|Марсаход MER на Марсе ва ўяўленні мастака Mars Exploration Rover (MER) — амерыканская робатызаваная міжпланетная місія NASA, якая працягваецца ў наш час і ў якую ўключаны два марсіянскіх усюдыхода — Spirit і Opportunity, што даследуюць планету Марс.
Місія распачата ў ліпені 2003 адпраўкай двух ровераў — MER-A Спірыт (Spirit) і MER-B Апарцьюніці (Opportunity) для даследавання паверхні Марса і NASA Extends Operations for Its Long-Lived Mars Rovers Mission Timeline: Launch - archived , якія здзейснілі пасадку на Марс 4 і 25 студзеня 2004. Навуковы кіраўнік праекта — Стыў Скваерс.
Назвы марсаходам былі дадзены ў рамках традыцыйнага конкурсу НАСА 9-гадовай дзяўчынкай рускага паходжання Сафі Коліз, якая нарадзілася ў Сібіры і была ўдачарона амерыканскай сям’ёй з Арызоны.
У місіі, якая стала надзвычай паспяховай, пры базавым 90-дзённым тэрміне эксплуатацыі марсаходаў Спірыт прапрацаваў больш за 6 гадоў да 2011, а Апарцьюніці працуе і па стане на 2012, нашмат перавысіўшы рэкорд працягласці функцыянавання апаратаў на Марсе. Аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) з марсаходамі запускалася ракетай-носьбітам Дэльта-2 з касмадрома на мысе Канаверал (Фларыда, ЗША). Прататыпы марсаходаў MER выпрабоўваліся ў зямных пустынях з 2002.
thumb|300px|Месцы пасадак на Марсе сярод іншых апаратаў (Спірыт — справа, Апарцьюніці — у цэнтры)
Спасылкі Сайт праекта
Катэгорыя:Марсаходы Катэгорыя:Даследаванне Марса Катэгорыя:Касманаўтыка ЗША Катэгорыя:НАСА