Амея́ды (661—750) — першая мусульманская дынастыя халіфаў з роду амея, заснавальнікам якой стаў Муавія.
Амеяды працягвалі заваёўніцкія паходы мусульманскіх армій: была захоплена ўся Паўночная Афрыка на захад ад Егіпта, заваяваны Маверанахр. Ваенныя заваявання далі мусульманскай супольнасці вялікую колькасць рабоў, што прывяло да эканамічнага развіцця халіфата. Былі дасягнуты поспехі і ў адміністрацыйна-гаспадарчым кіраванні. У канцы VII ст. на землях халіфата была праведзена грашовая рэформа, у выніку якой з'явіліся новыя сярэбраныя манеты — дырхамы. Амаль на чатыры стагоддзі сталі ўзорам для ўсіх наступных грошай ісламскіх дзяржаў і асноўнай «канверсійнай валютай» усяго цывілізаванага свету.
Аднак у той жа час унутры халіфата расла незадаволенасць праўленнем Амеядаў. Іх абвінавачвалі ў прыхільнасці да раскошы, ў грэбаванні Ісламам. Галоўнай сілай апазіцыі выступалі шыіты, абвінавачваючы Амеядаў у незаконным праўленні. Патрабаванні шыітаў падтрымлівалі арабскія плямёны Ірака і набожныя медзінцы. Узрасло незадавальненне неарабскага насельніцтва, асабліва мавалі — гандлёвых партнёраў арабскіх плямёнаў. У выніку Амеяды былі звергнуты, але вынікамі гэтай перамогі скарысталіся Абасіды — фактычныя арганізатары антыамеядаўскага паўстання, якім кіраваў Абу Муслім.
Адзін з нешматлікіх уцалелых ад пагалоўнага знішчэння член сям'і Амеядаў, Абдарахман ібн Муавія, збег у Іспанію, дзе яму ўдалося ў 756 г. заснаваць новую галіну дынастыі Амеядаў.
Спіс халіфаў з роду Амеядаз у Медзіне Усман, халіф — Зу-н-Нурайн Абу Амр Усман ібн Афан ібн Валі ібн Умайя (нар.575, кіраваў 644—656)
Спіс амеядскіх халіфаў у Дамаску
Суф'янідская галіна
Муавія — Абу Абд ар-Рахман Муавія ібн Абі Суф'ян / Сахр ібн Харб ібн Умая (нар.605, 661—680) — заснавальнік дынастыі Язід I — Абу Халід Іазід I ібн Муавія (нар.646, 680—683) — сын Муавіі Муавія II — Абу Лайлі Муавія II ібн Язід (683—684)
Марванідская галіна Абу-ль-Хакам Марван I ібн Хакам ібн Валі ібн Умая нар.623, (684—685) — Марван I Абу Зунан Абд аль-Малік ібн Марван нар.646, (685—705) — Абд аль-Малік Абу-л-Абас Валід ібн Абд аль-Малік нар.668, (705—715) — Валид I Абу Аюб Сулайман ібн Абд аль-Малік (халіф) нар.674, (715—717) — Сулейман, брат Валіда I Абу Хафс Умар II ібн Абд аль-Азіз нар.681, (717—720) — Умар II, стрыечны брат Сулеймана. Абу Халід Іазід II ібн Абд аль-Малік (720—724) — Язід II Абу-ль-Валід Хішам ібн Абд аль-Малік нар.691, (724—743) — Хішам ібн Абд аль-Малік Абу Ісхак Ібрахім ібн Валід (743—744) — Валід II Абу Халід Іазід III ібн Валід (744) — Язід III Абу Абд ал-Малік Марван II ібн Мухамад нар.684, (744—750) — Марван II
Амеяды ў Іспаніі
Эміры Кордавы (756—929) Абд ар-Рахман I нар.731, (756—788) Хішам I (Абу-л-Валід Хішам ібн Абд ар-Рахман) нар.756, (788—796) аль-Хакам I (ал-Музафар Абу-л-Ас Хакам ібн Хішам) нар.771, (796—822) Абд ар-Рахман II (ан-Насір Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Хакам) нар.792, (822—852) Мухамад I (Абу Абдалах Мухамад ібн Абд ар-Рахман) (852—886) аль-Мунзір (Абу-л-Хакам Мунзір ібн Мухамад) (886—888) Абдалах (Абу Мухамад Абдалах ібн Мухамад) нар.843, (888—912) Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах)нар.891, (912—961), у 929 прыняў тытул халіфа
Халіфы Кордавы (929—1031) Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах) нар.891, (912—961), у 929 прыняў тытул халіфа аль-Хакам II (ал-Мустансір білах Абу-л-Газі Хакам ібн Абд ар-Рахман) нар.914, (961—976) Хішам II (ал-Муаяд білах Абу-л-Валід Хішам ібн Хакам) нар.965, (976—1009, 1010—1013) Мухамад II (ал-Махдзі Абу-л-Валід Мухамад ібн Хішам) (1009 і 1010) Сулейман (ал-Мустаін Абу Аюб Сулайман ібн Хакам) (1009—1010 і 1013—1016) Абд ар-Рахман IV (ал-Муртада Абд ар-Рахман ібн Мухамад) (1018) Абд ар-Рахман V (ал-Мустазхір Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Хішам) (1023—1024) Мухамад III (ал-Мустакфі Мухамад ібн Абд ар-Рахман) (1024—1025) Хішам III (ал-Мутад Абу Бакр Хішам ібн Абд ар-Рахман) нар.975, (1027—1031)
Гл. таксама Кордаўскі халіфат Бітва пры Гвадалетэ
Літаратура Ислам // Словарь атеиста. — Москва: Политиздат, 1988, с. 176—177.
Катэгорыя:Халіфы Катэгорыя:Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў Катэгорыя:Эміры Кордаўскага эмірата Катэгорыя:Гісторыя Ірана Катэгорыя:Гісторыя Егіпта Катэгорыя:Арабскі халіфат Катэгорыя:Гісторыя Ірака Катэгорыя:Гісторыя Сірыі