«Архі́вы і справаво́дства» — навукова-практычны часопіс, афіцыйны друкаваны орган Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2006).

Заснаваны 7 красавіка 1998 года на базе гістарычнага навукова-папулярнага часопіса «Беларуская мінуўшчына». 19 мая 1998 года зарэгістраваны за № 1146 як сродак масавай інфармацыі. Сузаснавальнікі: Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Першы нумар падпісаны да друку 5 сакавіка 1999 года. Выходзіць 6 разоў у год на беларускай і рускай мовах. З 18 лістапада 2002 года заснавальнікам часопіса з’яўляецца Камітэт па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі, гістарыяграфіі, іканаграфіі, гісторыі справаводства, дзейнасці беларускіх і замежных архіўных устаноў. Публікуе агляды замежных архівазнаўчых часопісаў, новай гістарычнай, краязнаўчай, архівазнаўчай і справаводчай літаратуры, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, абароненых па гістарычных навуках, архіўныя дакументы. Мае рубрыкі «Архівазнаўства», «Архівы», «Дакументы», «Фонды», «Іканаграфія», «Беларусіка», «Геральдыка», «Генеалогія», «Навука», «Кнігарня», «Археатэка», «Хроніка», «Каляндар», «Справаводства»Янка Саламевіч. «Архівы і справаводства» // — С. 323..

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Катэгорыя:Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь