Астраве́ц () — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астравецкага раёна, на рацэ Лошы.

Назва Назва славянскага паходжання, ад слова «востраў», якое мела некалькі значэнняў, агулам у Беларусі каля 80 паселішчаў з падобнымі назвамі С. 277..

Геаграфія Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Гродна, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі Маладзечна — Вільнюс. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі.

Цэнтр горада сфарміраваны ў левабярэжнай частцы Лошы. Галоўная вось — вул. Ленінская, якая перасякае горад з захаду на ўсход. На перасячэнні вуліц Ленінскай, Валадарскага, Кастрычніцкай, Карла Маркса ўтворана прамавугольная ў плане цэнтральная плошча. Сетка вуліц прамавугольная, квартальная, у цэнтры — дамы 2-3-павярховыя, на ўскраінах аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Старая частка горада забудавана па генплане 1992 года: ва ўсходняй частцы пабудаваныя 5-павярховыя жылыя дамы, у раёне вуліцы Гагарына — індывідуальная забудова. Пабудаваны будынкі «Беларусбанка», гандлёвы дом «Анастасія», Петрапаўлаўская царква і інш.

Да 2021 года, пасля будаўніцтва БелАЭС і росту колькасці насельніцтва, у горадзе з’явіліся тры новыя мікрараёныНовый Островец с тремя микрорайонами. Какие дома возводят в городе атомщиков? .

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468, калі ўладар Геранёнаў Юрый Гаштольд запісаў тутэйшаму касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Усіх Святых уклад у дзве меры мёду штогодKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej // Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент № 260.. У 1542 па смерці Станіслава Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст падараваў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 мястэчка знаходзілася ў валоданні Яна Корсака, які ў 1616 зрабіў укладавы запіс на будаўніцтва дамініканскага кляштара і касцёла Святых Казьмы і Дзям’яна.

У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканцаў. У XVIII ст. пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 года ў мястэчку на 13 валоках зямлі размяшчалася 21 гаспадарка. У 1777 у Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 пачалося будаванне новага мураванага касцёла і кляштара дамініканцаў.

Расійская імперыя У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Астравец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім, пазней Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1797—1891 гадах у Літоўскай губерні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў меліяратар Палесся XIX ст. Іосіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — французскі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец.

На 1886 у Астраўцы было 22 двары, млын, піларама, цагельня, бровар, тартак (архітэктар М. ПрозараўБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 ), майстэрня дрэнажных труб. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка са станцыяй Слабодка (Гудагай).

Найноўшы час У 1905 годзе тут дзейнічала «Астравецкае таварыства», звязанае з Віленскай арганізацыяй РСДРП.

У Першую сусветную вайну з 1915 да 1918 года Астравец займалі германскія войскі.

Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921) мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым з 1922 года ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 года вёска Астравец атрымала статус пасёлка гарадскога тыпуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Астравец, Астравецкага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4..

У 1994 годзе ў Астраўцы паставілі помнік Іосіфу Гашкевічу. У маі 1997 і кастрычніку 2002 гадоў у мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытанні. 14 чэрвеня 2007 года адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга Астраўца. 27 сакавіка 2012 года паселішча атрымала статус горада.

26 лютага 2013 года ў межы горада ўключаны вёскі Бялькішкі і Кавалі Астравецкага сельсавета, хутар Каменка Гудагайскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области.

У сувязі з будаўніцтвам БелАЭС горад рос. Адначасна былі рэканструяваны старыя вуліцы. Выканана добраўпарадкаванне берагоў рэк, створаны новыя пад’язныя і абыходныя дарогі, масты, абноўленыя інжынерныя сеткі. У поймах рэк Лоша і Кавалёўка, якія праходзяць у межах горада паблізу мікрараёна № 1 і мікрараёна № 2, уладкаваны пешаходна-рэкрэацыйныя зоны з мастамі і алеямі. Ля берагоў створаны месцы для адпачынку і заняткаў спортам, пракладзеныя пешаходныя і веладарожкі. Тут узвялі дзве новыя школы, чатыры дзіцячыя садкі з басейнамі, дом творчасці дзяцей і моладзі, новую бальніцу, ФВК, стадыён і спартыўна-аздараўленчы комплекс, боўлінг-цэнтр, більярд і спорт-бар.

За сродкі Дзяржінвестпраграмы ў райцэнтры пабудавана каля 210 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку для тых, хто працуе на БелАЭС.

Насельніцтва Паводле даных аддзела статыстыкі Астравецкага райвыканкама, у перыяд з 1999 па 2009 колькасць насельніцтва скарацілася на 364 чалавекі (з 8 629 да 8 265). Аднак у 2010-х тэндэнцыя змянілася. Па перапісу 2019 года астраўчан стала больш на 4044 (больш за 45 %). Дзяцей у горадзе — 22,5 %, працаздольнага насельніцтва — 62,5 %, асоб пенсійнага ўзросту — 15 %. Сярэдні ўзрост гараджан склаў 35 гадоўОльга Хотянович. Сколько нас, островчан, показала перепись // газета «Астравецкая праўда», 10 октября 2020. У працэнтным і колькасным дачыненні беларусы пераважалі. Меліся буйныя дыяспары палякаў, літоўцаў, рускіх і ўкраінцаўНациональный состав населения Гродненской области . Доля апошніх дзвюх павялічылася за кошт будаўніцтва БелАЭСМизерные зарплаты, плохие жилищные условия, после работы «вечером все бухают»: работники о строительстве Белорусской АЭС . Колькасць насельніцтваСтатистический ежегодник Гродненской области. — Гродно, 2013. — С. 43-45.Статистический ежегодник Гродненской области. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 44-46.: +Колькасць насельніцтва (па гадах)19591970197919892006201820192020202120224 2773 2404 9597 6758 25210 87812 30913 22914 14714 641 Нацыянальны склад па перапісу 2009 годаПерепись населения 2009. Национальный состав Республики Беларусь. Том 3 . — , 2011 — С. 120—121.Национальный состав Гродненской области (бюллетень) усяго (2009) беларусы палякі рускія літоўцы украінцы 8285 7265 87,69 % 410 4,95 % 391 4,72 % 113 1,36 % 64 0,77 %

Эканоміка

Прамысловасць Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі горада з’яўляюццаПромышленность : ААТ «Астравецкі завод „Радыёдэталь“» — шнуры армаваныя відэльцам, электраўстановачныя вырабы, электраразмеркавальная апаратура, вузлы і дэталі для машынабудавання, розныя металічныя вырабы; Астравецкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання — швейныя вырабы, рытуальныя прыналежнасці, жалезабетонныя вырабы; ІП ТАА «Тэхнапласт» — укладышы і скрынкі для кандытарскіх вырабаў.

Гандаль На 2021 год, паводле даных ад райвыканкама, у горадзе дзейнічалі 43 крамы харчовых і 145 нехарчовых тавараў. У ліку апошніх: 20 магазінаў адзення і абутку; 18 будаўнічых матэрыялаў, сантэхнікі і інструментаў; 12 кіёскаў; 10 аптэк; 10 крам бытавой хіміі і касметыкі; 8 бытавой тэхнікі і гаспадарчых тавараў; 7 аўтазапчастак; 6 зоамагазінаў і ветэрынарных аптэк; 5 рытуальных тавараў; 5 тавараў для дзяцей; 5 салонаў сувязі; 4 мэблі; 4 кветак і сувеніраў; 3 аўтамабільныя заправачныя станцыі; 3 канцылярыі; 2 штор і тканак; 1 ювелірных вырабаў. Астатнія 22 аднесены да «іншых аб’ектаў»Торговые объекты города Островца .

У гэты спіс не трапіў рынак Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Тут пераважна гандлююць прыезджыя з Іўеўскага, Столінскага раёнаў, Пінска і суседніх АшмянОльга Хотянович. Можно ли на островецком рынке купить местные овощи и ягоды // Газета «Островецкая правда», 31 августа 2017..

Таксама ў пералік не ўнесены гандлёвы цэнтр «ZAMI», у якім размешчаны прадуктовы гіпермаркет, магазін бытавой тэхнікі, піцэрыя, кафэ і больш за 30 розных магазінаў. Акрамя яго, ёсць яшчэ два цэнтры — «Дом быту» і «Талер»Торговые центры в Островце, торговые центры рядом со мной на карте — Яндекс. Карты. Функцыянуе гандлёвы дом «Юлія».

Гасцінічны бізнес У горадзе дзейнічаюць гасцініцы «Радуга» і «Sun Hotel»https://www.sunhotel.by/ , а таксама турыстычная сядзіба «Міні-Швейцарыя»Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Сацыяльная інфраструктура

Адукацыя На 2021 год у Астраўцы працавалі тры сярэднія школы і гімназіяУчреждения образования района Островецкого района . Апошняя да 2004 года з’яўлялася СШ № 2. У студзені 2015 года гімназія пераехала ў новы будынак у 1-м мікрараёнеВ белорусском городе атомщиков Островце открыли гимназию и детский сад, а ранейшы зноў стаў 2-й сярэдняй школай. У 2019 годзе адкрылася яшчэ 3-я сярэдняя школа.

Ахова здароўя З лютага 2020 года ў Астраўцы пачала работу новая раённая бальніца. Адкрыты тры корпусы, 13 аддзяленняў, пяць з якіх міжраённыя, на 232 ложкі. Яшчэ два корпусы былі здадзены ў чэрвені. Усяго ў складзе бальніцы 16 аддзяленняў, у тым ліку міжраённыя і нават міжабласныя, на 382 ложкі.

Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца (ЦРКБ) будавалася па індывідуальным праекце як шматфункцыянальны медцэнтр. Персанал прыцягвалі з іншых рэгіёнаў, у тым ліку дзякуючы магчымасці атрымаць арэнднае жыллё. ЦРБК уваходзіць у лік апорных бальніц Гродзенскай вобласці, тут сканцэнтравалі дарагое высокатэхналагічнае абсталяванне і спецыялістаў адпаведнага ўзроўню. Шэраг аддзяленняў бальніцы афіцыйна маюць статус міжраённых, гэта значыць абслугоўваюць не толькі жыхароў Астравецкага раёна. Ёсць тут і свая ПЦР-лабараторыя, яе стварэнне было адным з гуманітарных праектаў «Расатама», які вёў будаўніцтва АЭС у АстраўцыОстровец: за 10 лет от городского поселка к самому быстрорастущему райцентру.

Культура У 1967 годзе адкрыта Астравецкая дзіцячая музычная школа, якая з 2007 года ператворана ў дзіцячую школу мастацтваў. Яшчэ адна рэарганізацыя сістэмы была праведзена ў канцы 2011 года, калі ўсе пяць школ мастацтваў і музычных школ раёна былі аб’яднаны ў адну ўстанову. З 1 студзеня 2012 года была створана дзяржаўная ўстанова адукацыі «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў», у якую ўвайшлі непасрэдна базавая школа і 4 філіялыГосударственное учреждение образования «Островецкая детская школа искусств» .

Рашэннем Астравецкага раённага выканаўчага камітэта № 727 ад 29 снежня 2014 года з 3 сакавіка 2015 года Дзяржаўная ўстанова культуры «Астравецкі раённы дом культуры» шляхам зліцця з дзяржаўнай установай культуры «Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў» была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову «Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»Государственное учреждение «Островецкий районный центр культуры и народного творчества» . У горадзе размешчаны раённая і дзіцячая бібліятэкіГосударственное учреждение культуры «Островецкая районная библиотека» .