Ян Агінскі (каля 1625 — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў з роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф’і Білевіч. Быў выхаваны ў праваслаўі, але пасля стаў каталіком.
Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.
У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраць туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683. Ён памёр 24 лютага 1684 г. у Кракаве пасля вяртання з ваеннай экспедыцыіЦудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011..
Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе. Валодаў шматлікімі маёнткамі.
Разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў ён заснаваў у 1679 годзе францішканскі кляштар ў сваім маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце.
Сям’я Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей Мікалая Францішка; Рыгора Антонія; Льва Казіміра; Ганну; Марыяну Ганну; Алену. У першым шлюбе са Станіславам Далматам-Ісайкоўскім, сынам Яна Ісайкоўскага і Яанны Тэадоры з Нарушэвічаў (другой жонкі Яна Агінскага), у другім — за чашнікам вялікім літоўскім Мікалаем Тарла. Фундавала выданне «Збору цудаў» гарадзенская Маці Божай Студэнцкай.
Другі раз ажаніўся ў 1660 з Яанай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей: Аляксандра; Казіміра Дамініка; Марцыяна Антонія.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Ян Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Пісары польныя літоўскія Катэгорыя:Падваяводы віленскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ваўкавыскія Катэгорыя:Харунжыя ваўкавыскія