Субо́та — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Абалянка (прыток Лучосы).
Пачынаецца за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вейна Сенненскага раёна. Упадае ў Абалянку прыкладна за 0,3 км на поўдзень ад вёскі Утрылава. Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 133 км². Вадазбор у паўночнай частцы Аршанскага ўзвышша. Злева ў раку ўпадае прыток Немайцянка. Ніжэй вёскі Серкуці на рацэ плаціна і невялікае вадасховішча.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области. Описание истоков рек в Витебской области Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна