Су́фікс (ад «прымацаваны») — службовая марфема, якая размяшчаецца непасрэдна за коранем слова або пасля іншых суфіксаў; адзін з відаў афікса. Служыць для ўтварэння новых слоў або іх несінтаксічных форм (у адрозненне ад канчатка).

Класіфікацыя Паводле функцый суфіксы падзяляюцца на: словаўтваральныя: белы — бял-із-на, аўтар — аўтар-ств-а; формаўтваральныя: смел-а — смял-ей, ляжа-ць — леж-ач-ы; суфіксы суб’ектыўнай ацэнкі, або словаформаўтваральныя: слуп — слуп-ок, слуп-очак; мал-ы — мал-еньк-і.

Паводле структуры адрозніваюць суфіксы: простыя: нов-ыя — нав-ін-а, мов-а — моў-н-ы, грук-аць — грук-ат; састаўныя: мудр-ы — мудр-агелісты з мудр-аг-ел-іст-ы.

Асобны від суфіксаў — так званыя суфіксоіды, гэта значыць каранёвыя марфемы (-вар, -вод, -коп, -мер, -ход і інш.), якія ўжываюцца ў функцыі суфіксаў: пешаход, справавод, дальнамер.

Гл. таксама Прыстаўка

Літаратура

Катэгорыя:Суфіксы