Ва́льтэр Грос (; , Касель — , Берлін) — палітычны дзеяч нацысцкай Германіі.

Кар’ера Наведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 годзе вывучаў медыцыну ў Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Мюнхенскім універсітэтах. Па сканчэнні навучання ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень.

Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 года.

Да 1932 годзе працаваў асістэнтам у шпіталі Браўншвайга. Пасля ўступіў у нацысцкую медыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамента аховы здароўя НСРПН.

У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у маі 1934 годзе перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПНNational Socialist Racial Policy: A Speech to German Women . Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схем «этнічнага паляпшэння».

У 1936 годзе стаў членам Рэйхстага.

Дзейнасць Грос быў антысемітам і заклікаў да вынішчэння яўрэяў паводле «Канчатковага вырашэння (Endlösung)». Напісаў некалькі кніг на тэму «яўрэйскага пытання».

Смерць

З уваходам у Берлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакументы і здзейсніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам знішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 членаў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў».

Літаратура

Спасылкі Літаратура пра Вальтэра Гроса на старонцы Нацыянальнай бібліятэкі Германіі Вальтэр Грос

Катэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Медыкі Германіі Катэгорыя:Члены НСДАП