Вызначнік (або дэтэрмінант) матрыцы − адмысловая функцыя ад каэфіцыентаў квадратнай матрыцы (мнагачлен ад зменных), якая раўняецца нулю, калі і толькі калі матрыца выраджаная. Вызначнік як функцыя ад слупкоў (радкоў) матрыцы валодае шэрагам адметных уласцівасцей, сярод якіх лінейнасць па кожным з аргументаў і косасіметрычнасць (перастаноўка суседніх аргументаў мяняе знак функцыі).

Вызначнік выкарыстоўваецца пры развязанні сістэм лінейных алгебраічных ураўненняў, пры вылічэнні аб'ёмаў (плошчаў, мер), пры замене каардынат і г.д.

Строгае азначэнне Напрамую праз каэфіцыенты матрыцы Няхай

Вызначнік -матрыцы − гэта мнагачлен ад яе каэфіцыентаў, роўны:

дзе складанне адбываецца па ўсіх перастаноўках мноства , − знак перастаноўкі , роўны +1, калі цотная, і роўны -1, калі няцотная.

Праз адметныя ўласцівасці Няхай

− матрыца, каэфіцыенты якой належаць колцу , у якім аперацыя множання перастаўляльная і спалучальная, і, акрамя таго, існуе адзінка.

Абазначым праз -ты слупок матрыцы :

Вызначнікам называецца функцыя ад матрыцы , якая прымае значэнні з колца і задавальняе наступныя ўмовы: Вызначнік адзінкавай матрыцы (на дыяганалі якой стаяць адзінкі, на астатніх месцах − нулі) роўны адзінцы:

Вызначнік як функцыя ад слупкоў матрыцы лінейны па кожным сваім асобным аргуменце (слупку):

Вызначнік як функцыя ад слупкоў матрыцы косасіметрычны (г.зн. мяняе знак на процілеглы пры перастаноўцы двух суседніх слупкоў):

Уласцівасці Вызначнік адзінкавай матрыцы роўны адзінцы:

Вызначнік здабытку матрыц раўняецца здабытку вызначнікаў гэтых матрыц:

Няхай ёсць скалярнай велічынёю, з'яўляецца квадратнай матрыцай парадку . Тады

Транспанаванне не змяняе велічыні вызначніка:

Няхай колца ёсць полем. Тады

Калі матрыца трохвугольная (г.зн. для верхняй трохвугольнай матрыцы: пры ; для ніжняй трохвугольнай матрыцы: пры ), то яе вызначнік роўны здабытку яе дыяганальных элементаў:

Вызначнікі малых парадкаў Для матрыцы першага парадку вызначнік роўны адзінаму элементу гэтай матрыцы:

Для матрыцы вызначнік роўны

Для матрыцы вызначнік можна вылічыць праз вызначнікі меншых парадкаў з дапамогай зваротнага стасунку (вядомага як раскаданне па першым радку):

дзе — дадатковы мінор элемента

Заўвага: каб атрымаць дадатковы мінор элемента , трэба закрэсліць -ты радок і -ты слупок (на перасячэнні якіх знаходзіцца гэты элемент); тое, што застанецца, і будзе дадатковым мінорам.

Адсюль вынікае, што вызначнік матрыцы раўняецца:

Літаратура

Катэгорыя:Лінейная алгебра Катэгорыя:Алгебра Катэгорыя:Вызначнікі