Машчо́ны (, ) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходцаўскага сельсавета.

Размешчана за 10 км ад раённага цэнтра Сянно. Сярэдняя вышыня — 148 м.

Першыя згадкі пра вёску датуюцца XVI стагоддзем, у пачатку XX стагоддзя была цэнтрам Машчонскага праваслаўнага прыходуИстория Витебской области. У 1924—1968 гадах цэнтр Машчонскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)..

У вёсцы дзейнічае Машчонская дзяржаўная сярэдняя школа з бібліятэкай і філіял аддзялення біятлона Сенненскай дзіцяча-маладзёжнай школы алімпійскага рэзервуСенненский олимпийский резерв.

Памятныя мясціны Млын Пад канец ХVIII стагоддзя Машчоны належалі пану Сандрагайлу, стацкаму саветніку, які і задумаў паставіць у вёсцы млын. Будаўніцтва ажыццяўлялася пад кіраваннем буйнога спецыяліста архітэктара Шрэдэра з дапамогай мясцовых сялян. Кацёл быў прывезены з Германіі. Малоць муку млын пачатку ў канцы XIX стагоддзя і дзейнічаў, паводле ўспамінаў сялян, да 1940-х гадоў. Збожжа сюды дастаўлялі за 10 км, часам — з Сянно. Пры млыне былі піларама і сукнавальная машына.

На прылеглым пагорку стаяла панская сядзіба, акружаная ліпавым паркам з арабінамі з бакоў. Некалькі гектараў займаў сад. Гаспадар меў адрыны, кароўнікі, стайні, кузню. Пасля смерці пана Сандрыйгайлы, яго сын беспаспяхова прасіў у савецкіх улад пакінуць маёмасць за ім. Пазней ён узычыў правы на карыстанне зямлёй ураду і з'ехаў у ВіцебскФото производственного корпуса.

Большасць панскіх пабудоў да нашых дзён не захавалася, акрамя рэшткаў гаспадарчага млына.

Брацкая магіла У баку ад сярэдняй школы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат. Тут у ліпені 1944 года загінулі ўсе байцы 919-га сапёрнага палка 251-й стралковай дывізіі. Побач з помнікам героям знаходзіцца былы склеп пана СандрыгайлаДаруй, стары млын….

Спасылкі

Катэгорыя:Ходцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна