Слава́кія (), Слава́цкая Рэспу́бліка (), таксама Слава́ччынаНекрашэвіч, С., Байкоў, М. Расійска-беларускі слоўнік / Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; [рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага]. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 703 с. — С. 184. — ISBN 978-5-00076-013-0. Выданне распрацавана пад грыфам слоўнікавай камісіі гуманітарнай секцыі Інстытута беларускай культуры — дзяржава ва Усходняй (Цэнтральнай) Еўропе, якая не мае выхаду да мора. Плошча складае 49 036 км², а насельніцтва — прыкладна 5,43 мільёнаў чалавек. Мяжуе з Чэхіяй (працягласць меж складае 251,8 км), Аўстрыяй (працягласць меж — 107,1 км), Польшчай (працягласць меж — 541,1 км), Украінай (працягласць меж — 97,8 км) і Венгрыяй (працягласць меж — 654,8 км). Сталіца і найбуйнейшы горад — Браціслава.
Першым дзяржаўным утварэннем славян на тэрыторыі сучаснай Славакіі была Дзяржава Само (VII ст.), затым Нітранскае княства (пачатак IX ст.), якое злучылася з Мораўскім княствам у 833 г. у складзе Вялікай Маравіі. З другой паловы X ст. да канца XI ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўключалася ў склад Каралеўства Венгрыя, якое ў 1526 г. стала часткай Аўстрыйскай (Габсбургскай) манархіі, званай з 1867 г. Аўстра-Венгрыяй. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 г. Славакія была часткай Чэхаславакіі ажно да 1993 г. (за выключэннем перыяду незалежнасці падчас Першай Славацкай Рэспублікі). Дэкларацыя аб незалежнасці Славакіі прынята 17 ліпеня 1992 года. 1 студзеня 1993 г. у выніку падзелу Чэхаславакіі ўзнікла цалкам самастойная Славацкая Рэспубліка.
Славацкая Рэспубліка з’яўляецца парламенцкай дэмакратыяй, афіцыйная мова — славацкая. З 1 мая 2004 г. Славакія — член Еўрапейскага Саюза, а з 21 снежня 2007 г. — Шэнгенскай зоны. 1 студзеня 2009 г. Славакія стала 16-м членам Еўрапейскага валютнага саюза — Еўразоны — а афіцыйнай валютай дзяржавы стаў еўра, які замяніў такім чынам славацкую крону.
Этымалогія Назва Славакіі ў значэнні «краіна, заселеная славакамі» ўпершыню адзінкава згадвалася ў 1029 г. у словазлучэнні «dux Sclavonie», а пазней часта ў розных варыянтах і мовах з XV ст. Аднак дакладна незразумела, ці мелася на ўвазе ў цэлым «славянская» ці канкрэтна «славацкая» тэрыторыя, як гэта часта бывала і са «славенскімі» тапонімамі. Славацкая гістарыяграфія часта сыходзіць з таго, што тэрмін «славен», або «славэн», «славенскі», ці «славэнскі», яшчэ з часоў Вялікамаравіі паказвае на генетычных продкаў славакаў.
Сучасная славацкая форма — «Slovensko» — была ўпершыню зафіксавана ў 1675 г. у дакуменце броўмаўскай шляхты, накіраваным гетману краю ў горад Угерске-ГрадзіштэУглар, В.: Пра паходжанне назваў «славак», «Славакія» ды «славацкая мова» . Часцей гэту назву пачалі ўжываць у пачатку XIX ст. Для пазначэння тэрыторыі ў гістарычных дакументах часта карысталіся варыянтам «Верхневугорскія славацкія ваколіцы» (), напрыклад у «Мемарандуме славацкай нацыі» або «», у якіх прадстаўнікі славацкага народа дамагаліся пэўнай аўтаноміі на ўласнай этнічнай тэрыторыі.
Гісторыя
Першае сведчанне аб засяленні тэрыторыі Славакіі людзьмі паходзіць з канца палеаліту — прыкладна 250 тыс. гадоў таму. Чэрап неандэртальца быў знойдзены на тэрыторыі вёскі , статуя Венеры — на тэрыторыі вёскі . Прыкладна 5000—4000 гадамі да н. э. датуюцца першыя земляробныя прылады, знойдзеныя на тэрыторыі сучаснай Славакіі ў пячоры Доміца — каменныя сякеры, кліны, скрабкі і інш.
З канца IV ст. да н. э. тэрыторыю сучаснай Славакіі ў некалькі хваль засяляе адна з першых вядомых аформленых этнічных груп таго часу — кельты. Аб прысутнасці ў Славакіі кельтаў існуюць пісьмовыя сведчанні ў рымскіх крыніцах. У I ст. да н. э. на тэрыторыю Славакіі прыходзяць дакі, пад іх ціскам кельты адступаюць далей на поўнач, таму прадстаўнікі гэтых двух этнічных груп змешваюцца між сабой, утвараючы таксама змешаную культуру.
З пачатку н. э. дакаў і кельтаў выштурхоўваюць плямёны германцаў. На тэрыторыі Славакіі было ўтворана каралеўства — аднаго з правадыроў германцаў — рака Дунай утварала яго мяжу з Рымскай імперыяй.
У канцы IV ст. з пачаткам Вялікага перасялення ў Славакіі былі мноства народаў. Першыя славянскія пасяленцы аселі на тэрыторыі сучаснай Славакіі ў V ст. Славацкія землі ўваходзілі ў склад Дзяржавы Само (VII ст.), Нітранскага княства (канец VIII ст. — 833 г.).
З другой паловы X ст. да канца XI ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўключалася ў склад Каралеўства Венгрыя, якое ў 1526 г. стала часткай Аўстрыйскай (Габсбургскай) манархіі, званай з 1867 г. Аўстра-Венгрыяй.
Пасля асманскай экспансіі на землі былога Каралеўства Венгрыя ў XVI і XVII стст. яно зменшылася практычна толькі да тэрыторый Славакіі, сучаснай федэральнай зямлі Бургенланд і заходняй Харватыі, такім чынам Славакія стала ядром Габсбургскай дзяржавы. Браціслава стала сталіцай (1536—1784/1848 гг.), каранацыйным (1563—1830 гг.) горадам і месцам пасяджэнняў улады Каралеўства Венгрыя. Трнава стала рэзідэнцыяй Эстэргамскага архібіскупа, што фактычна зрабіла яе цэнтрам венгерскай Рымска-Каталіцкай Царквы.
У 1787 г. Антан Берналак кадыфікаваў славацкую мову на аснове заходнеславацкай гаворкі (). У 1843 г. Людавіт Штур кадыфікаваў славацкую мову на аснове цэнтральнаславацкай гаворкі — менавіта гэта варыянт славацкай мовы з невялікімі зменамі выкарыстоўваецца і сёння славакамі ў якасці літаратурнага стандарту.
У рэвалюцыі 1848—1849 гг. славакі выступілі на баку аўстрыйцаў, каб аддзяліцца ад Венгрыі і стаць самастойнай часткай Габсбургскай манархіі, што, аднак, ім не ўдалося.
Пасля Аўстра-венгерскага пагаднення, у перыяд 1867—1918 гг., славакі цярпелі ад найгоршай хвалі мадзьярызацыі ў гісторыі.
У 1918 г. Славакія стала часткай Чэхаславакіі. Падчас хаосу, які адбываўся пасля распаду Аўстра-Венгрыі, на частцы тэрыторыі Славакіі кароткі тэрмін існавала дзяржаўнае ўтварэнне з камуністычнай ідэалогіяй — т. зв. Славацкая Савецкая Рэспубліка (сталіца знаходзілася ў Прэшаве). Славакія ў межах Чэхаславакіі развівалася асобна ў галіне культуры. У канцы 1930-х гадоў Адольф Гітлер пачаў выкарыстоўваць факт этнічнай рознасці славакаў і чэхаў, а таксама наяўнасць на тэрыторыі Чэхаславакіі нямецкай меншасці ва ўласных знешнепалітычных мэтах: спачатку ён заняў частку зямель Чэхаславакіі, а потым цалкам анексаваў гэту краіну, у выніку перамоў дапамогшы славакам стварыць Першую Славацкую Рэспубліку. Такім чынам, падчас Другой сусветнай вайны Славакія выступала як саюзнік Трэцяга рэйха. У адказ на ўступленне нямецкай арміі на тэрыторыю Славакіі ў 1944 г. славацкае супраціўленне ўзняла Славацкае нацыянальнае паўстанне з палітычным і вайсковым цэнтрам у Банска-Бістрыцы. Адкрытае паўстанне было задушана, таму паўстанцы перайшлі да партызанскай тактыкі. Ад нацыстаў Славакія была вызвалена Чырвонай арміяй, якая прыйшла з усходу.
Пасля Другой сусветнай вайны адбылося аднаўленне Чэхаславакіі, якая трапіла пад сферу ўплыву СССР. Пасля 1948 г., калі да ўлады ў выніку Лютаўскага перавароту прыйшлі камуністы, пачалася нацыяналізацыя прыватных прадпрыемстваў і распачалася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Эканамічная адсталасць і незадаволенасць дзеяннямі камуністычнай партыі прывялі ў 1968 г. да падзей, якія ўвайшлі ў гісторыю як Пражская вясна, пасля якой у краіне адбыліся пэўныя палітычныя змены. 21 жніўня 1968 г. гэтыя працэсы былі задушаны . У выніку распачалася, т. зв. палітыка нармалізацыі, якую ў хуткім часе змяніла брэжнеўская палітыка. У 1989 г. камуністычны рэжым быў зрынуты ў выніку Аксамітнай рэвалюцыі, і Чэхаславакія стала дэмакратычнай дзяржавай.
1 студзеня 1993 г. у выніку мірнага аксамітнага разводу Чэхаславакія распалася на дзве дзяржавы-пераемніцы — Славацкую Рэспубліку і Чэшскую. Гэта адбылося пасля 75 гадоў супольнага існавання чэхаў і славакаў у адной дзяржаве. Рашэнне цалкам адпавядала Канстытуцыі і было зацверджана . З 19 студзеня 1993 г. Славакія — член ААН, з 29 сакавіка 2004 г. — член НАТА, а з 1 мая 2004 г. — член ЕС.
Геаграфія
Славакія знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе і характарызуецца горным ландшафтам на поўначы і раўнінамі на поўдні.
Населеныя пункты Славакія мае параўнальна густую сетку населеных пунктаў: на яе тэрыторыі знаходзяцца 2891 афіцыйна зарэгістраваныя месцы пражывання людзей, з якіх 138 маюць статус гарадоў (інфармацыя станам на 2009 г.). Найбуйнейшымі гарадамі па колькасці насельніцтва з’яўляюцца Браціслава і Кошыцы, потым Прэшаў, Жыліна, Нітра, Банска-Бістрыца і Трнава. У гарадах пражывае больш за 57 % насельніцтва.
Рэльеф Славакія знаходзіцца на тэрыторыі Сярэднедунайскай нізіны, Карпатаў, , Дунайскай нізіны і Усходнеславацкай нізіны.
Клімат Клімат Славакіі займае прамежкавае становішча паміж кантынентальным і акіянічным. Паводле Кёпена мяжа між імі праходзіць паміж усходняй і цэнтральнай Славакіяй. Клімат Славакіі можа быць падзелены на 3 зоны:
Нізіны Нізінная падзона з пераважным акіянскім уплывам: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 10 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — каля 20 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −3 °C. Гэта Дунайская і Загарская нізіны. Тыповымі гарадамі з такім кліматам з’яўляюцца Браціслава і . Нізінная падзона з пераважным кантынентальным уплывам: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 9 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — каля 20 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −3 °C. Гэта Усходнеславацкая нізіна і . Тыповым горадам з такім кліматам з’яўляюцца Кошыцы. Катлавіны: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае ад 5 °C да 8,5 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — 15—18,5 °C, а найхаладнейшага месяца — −3… −6 °C. Тыповымі гарадамі з такім кліматам з’яўляюцца Попрад, і Жыліна. Горы: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 5 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — 15 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −5 °C. Тыповы клімат горнай зоны характэрны для , і .
Водная сістэма Рэкі ў Славакіі пераважна разгалінаваныя і малаводныя. Усе рэкі маюць найбольшую паўнаводнасць вясною, калі растае снег. Адзіным выключэннем з гэтага правіла з’яўляецца Дунай, які найпаўнаводнейшы ўлетку, калі растае лёд у Альпах. Рэкі Славакіі прыналежаць да вадазбораў Балтыйскага і Чорнага мораў. Да вадазбору Балтыйскага мора адносяцца рэкі і . Да вадазбору Чорнага мора адносяцца рэкі Морава, Дунай, Ціса. Азёры ў Славакіі ўтварыліся ў выніку адступлення горных ледавікоў, напрыклад , , або .
Найбольшая колькасць вадасховішчаў знаходзіцца на рацэ Ваг, дзе яны ўтвараюць Важскі каскад. Гэта, напрыклад, , , , і інш. Найбольшым вадасховішчам з’яўляецца Ораўскае вадасховішча} плошчай 35 км². Вадасховішчы ў Славакіі выкарыстоўваюцца ў мэтах гідраэнергетыкі, прадухілення паводак, накаплення пітной вады (у якасці водных рэзервуараў выкарыстоўваюцца 8 вадасховішчаў), сельскай гаспадаркі, рэкрэацыі. Жытны востраў мае найбольшыя запасы грунтовых вод у Славакіі. Грунтовыя воды падзяляюцца на 3 тыпы: Карставыя воды — знойдзены ў пячорах; Мінеральныя воды; Тэрмальныя воды — найцяплейшая вада ў Славакіі знаходзіцца ў (80 °C).
Геаграфічныя цікавыя звесткі Кірункі свету Найбольш паўночны пункт: () на дзяржаўнай мяжы (); Найбольш паўднёвы пункт: (); Найбольш заходні пункт: (); Найбольш усходні пункт: ().
Вышыні над узроўнем мора Найвышэйшы пункт: гара Герлахаўскі-Шціт (2654,4 метры над узроўнем мора); Найніжэйшы пункт: паверхня у (94 метры над узроўнем мора).
Цэнтры Цэнтр Славакіі: каля (± 5—10 км) ( — адносныя лічбы); Геаметрычны цэнтр Славакіі: каля ; Цэнтр Еўропы (геаграфічны): касцёл Св. Яна ў (± 5—10 км) ().
Межы Агульная працягласць — 1652,6 км. Найкарацейшая з Украінай — 97,8 км. Найдаўжэйшая з Венгрыяй — 654.8 км. З Польшчай — 541,1 км. З Аўстрыяй — 107,1 км. З Чэхіяй — 251,8 км. Індэкс дзяржаўных меж — 2,1.
Адлегласці (паветраныя) Максімальная даўжыня (з захаду на ўсход): 428,8 км паміж вёскамі Загарска-Вэс і Нова-Сэдліца; Мінімальная шырыня (з поўначы на поўдзень): 77,6 км паміж вёскамі і ; Найкарацейшая адлегласць да мора: 361 км да Рыекі на беразе Адрыятычнага мора.
Геалогія
Геалагічная будова