Фінля́ндыя () (, ) ці афіцыйна Фінляндская Рэспубліка (, ) — дзяржава ў Паўночнай Еўропе. Мяжуе на паўночным захадзе са Швецыяй, на поўначы з Нарвегіяй, на ўсходзе з Расіяй; абмываецца Батнічным і Фінскім залівамі Балтыйскага мора. У складзе Фінляндыі Аландскія астравы.
Геаграфія
Тэрыторыя Фінляндыі ў асноўным нізінная, пераважае ўзгорыста-марэнная раўніна з выхадамі скальных парод. На поўначы і паўночным-усходзе пераважаюць вышыні 300—400 метраў. На крайнім паўночным захадзе ляжаць невялікія адгор’і Скандынаўскіх гор з самым высокім пунктам краіны — гарой Халці (1328 м). У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца ўзвышша Манселькя, на поўдні грады Салпаўселькя.
У Фінляндыі існуе вялікая колькасць кароткіх паўнаводных рэк са шматлікімі парогамі і вадаспадамі. Каля 60 тыс. азёраў займаюць 8 % плошчы краіны. Яны неглыбокія (у сярэднім каля 7 м), часта выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — па накіраванню са старажытнымі ледавікамі; злучаны паміж сабой пратокамі і ўтвараюць буйныя водныя сістэмы — Сэйма, Пяйянэ, Інары і іншыя. У рэках і азёрах водзіцца шмат рыбы: ласось, сіг, сом, судак, шчупак, лешч, акунь.
Большая частка Фінляндыі пакрытая лясамі (каля 76 %), у асноўным таёжнымі (сасна, елка), толькі на паўднёвым захадзе краіны сустракаюцца змешаныя лясы. Да паловы плошчы, уключаючы, лясы забалочаныя. На поўначы краіны знаходзіцца лесатундра.
Клімат
Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага і кантынентальны (на поўначы); уздзеянне на яго аказваюць Балтыйскае мора і блізкасць цёплага цячэння Гальфстрым ў Атлантычным акіяне. Зіма працяглая, марозная, з моцнымі вятрамі і снегам; лета параўнальна цёплае, але кароткае. Сярэдняя тэмпература лютага (самы халодны месяц) ад — 3 да — 6 °C на паўднёвым захадзе, ад — 8 да — 10 ° С на Азёрным плато, ад — 12 да — 14 ° С на поўначы; ліпеня — 17 на поўдні, 16 ° С на Азёрным плато, 14-15 ° С на поўначы. Ападкаў на большай частцы Фінляндыі ў год выпадае 600—650 мм, на поўдні — да 700 мм, на поўначы — месцамі менш за 400 мм Ад 30 да 40 % ападкаў прыпадае на зіму. Снежнае покрыва трымаецца на паўднёвым захадзе 4-5 месяцаў, на поўначы 6-7 месяцаў, яго вышыня з поўдня на поўнач павялічваецца ад 30-40 см да 70-80 см. Глеба да канца зімы прамярзае на глыбіні ад 20-40 см на поўдні і да 60-90 см на поўначы. У прыбярэжных раёнах часта бываюць туманы (ад 35 да 85 дзён у год).
Гісторыя
Дагістарычны перыяд
Дакладна невядома, ці засялялі людзі Фінляндыю да апошняга ледавіковага перыяду. Першыя людзі пасля адступлення ледавіка былі паляўнічымі і збіральнікамі, якія прыйшлі на тэрыторыю Фінляндыі з поўдня і паўднёвага сходу каля 8500 г. да н.э.Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
Сучасныя фіны ўзніклі ў выніку хваль міграцыі з-за Фінскага заліву (2500—2000 гг. да н.э.) і з цяперашняй Цэнтральнай Швецыі. Саамскае насельніцтва Лапландыі паходзіць ад качэўнікаў, якія прыйшлі ў Паўночную Нарвегію і на ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна ўздоўж нарвежскага берага Атлантычнага акіяна.
Старажытная гісторыя Фінляндыі У першыя 400 г. н.э. насельніцтва Фінляндыі складала некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў. Асноўная частка жыхароў Фінляндыі займаліся паляваннем і рыбалоўствам, або прымітыўным ці падсечным земляробствам, жывёлагадоўляй і традыцыйным рыбалоўствам.
Перыяд да IX стагоддзя характарызуецца ростам аселага насельніцтва на паўднёва-заходнім узбярэжжы, ва ўрадлівых раёнах уздоўж ракі Кума (Кокемяэн’ёкі) і яе азёрнай сістэмы ў ў Сатакунта і Тавастландзе (Хямэ), у прыбярэжных абласцях Паўднёвай Эстэрботніі і на Аландскіх астравах. У іншых частках Фінляндыі пражывала качавое насельніцтва — саамы, якія займаліся паляваннем і рыбалоўствам. У гэты ж час узмацняліся гандлёвыя сувязі і міграцыя паміж Фінляндыяй і Цэнтральнай Швецыяй.
Фінляндыя ў эпоху вікінгаў і крыжовых паходаў
У VIII—XIV стст. у выніку росту насельніцтва земляробы з Паўднёва-Заходняй Фінляндыі і Тавастланда пачалі засяляць Карэлію і паўночныя берагі Ладажскага возера. Гэты перыяд рассялення фінаў часткова супадае з паходамі на ўсход шведскіх вікінгаў, шляхі якіх праляглі праз тэрыторыю Фінляндыі. Для Фінляндыі эпоха вікінгаў стала эканамічным і культурным пярэдаднем дзяржаўнай інтэграцыі са Швецыяй.
Першыя сведчанні хрысціянства на тэрыторыі сучаснай Фінляндыі адносяцца да VI ст. н.э. Верагодна, туды яно пачало пранікаць з тэрыторыі Швецыі. У XII ст. дзейнасць шведскіх місіянераў у Фінляндыі набывае арганізаваныя формы. У сярэдневяковых крыніцах згадваюцца тры Крыжовыя паходы ў Фінляндыю, якія гісторыкі адносяць прыблізна да 1155, 1239 і 1293 гадоў.
Фінляндыя ў складзе Швецыі
У сярэдзіне XII стагоддзя пачынаецца заваяванне Фінляндыі Швецыяй. Пасля трох крыжовых паходаў (1157, 1249 і 1293) Швецыя заваявала ўсю паўднёвую Фінляндыю да Карэльскага перашыйку. У 1323 годзе ўпершыню была вызначаная мяжа паміж Швецыяй і Наўгародскай дзяржавай, пры гэтым землі заселеныя фінамі цалкам увайшлі ў склад Шведскага каралеўства. У перыяд уніі Даніі, Нарвегіі і Швецыі (1397—1523) Фінляндыя карысталася шырокай унутранай аўтаноміяй, але падчас кіравання Шведскім каралеўствам Карлам XI стала звычайнай губерняй краіны.
Фінляндыя ў складзе Расійскай імперыі
Пасля Паўночнай вайны ў 1721 годзе паўднёва-ўсходняя частка Фінляндыі была акупаваная Расійскай імперыяй, а ў 1743 годзе і паўднёва-заходняя. Пасля Расійска-Шведскай вайны 1808—1809 гадоў тэрыторыя Фінляндыі была цалкам далучаная да Расіі. Вялікім князем фінскім стаў расійскі цар, але непасрэднае кіраванне ажыццяўляў генерал-губернатар, а заканадаўчую ўладу прадстаўляў сейм. Але да 1863 года сейм не сабіраўся, і ў 1899 годзе цар поўнасцю прысвоіў сабе права выдаваць законы для Фінляндыі без згоды сейму.
Абвяшчэнне незалежнасці і грамадзянская вайна
Часовы ўрад Расіі ў сакавіку 1917 года аднавіў аўтаномію Фінляндыі, а ў снежні 1917 года сейм прыняў дэкларацыю незалежнасці. Праз месяц у Фінляндыі адбылася рэвалюцыя і пачалася грамадзянская вайна, падаўленая з дапамогай войскаў Германіі, якая спрабавала ўсталяваць у Фінляндыі манархію. Але ў ліпені 1919 года ў краіне была абвешчана рэспубліка і ў кастрычніку 1920 года Фінляндыя падпісала мірную дамову з Савецкай Расіяй.
Міжваенны перыяд У 1932 годзе паміж Фінляндыяй і СССР была заключаная дамова пра ненападзенне.
Фінляндыя з гады Другой сусветнай вайны У канцы 1930-х гадоў, СССР пачала ваенныя дзеянні супраць Фінляндыі, якія скончыліся ў сакавіку 1940 года паразай Фінляндыі. Пасля гэтай вайны Карэльскі перашыек і частка Карэліі адышлі да СССР. У Другой сусветнай вайне Фінляндыя ўдзельнічала з чэрвеня 1941 года да верасня 1944 года на баку нацысцкай Германіі.
Пасляваенны перыяд У красавіку 1948 года паміж СССР і Фінляндыяй была падпісаная дамова пра сяброўства і супрацоўніцтва, у якой замацоўвалася існуючая мяжа.
Дзяржаўны лад і палітыка
Фінляндыя — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1919 года (са зменамі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Прэзідэнт разам з парламентам ажыццяўляе заканадаўчую, а разам з урадам (Дзяржаўным саветам) выканаўчую ўладу. Кіраўніцтва знешняй палітыкай ажыццяўляе прэзідэнт. Аднапалатны парламент (Эдускунта) складаецца з 200 дэпутатаў, якія выбіраюцца на 4 гады. Урад фарміруецца з прадстаўнікоў адной або некалькіх партый з улікам вынікаў і суадносін сіл у парламенце.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка краіны — камуна / абшчына / муніцыпалітэт (/). З-за зліццяў іх колькасць амаль кожны год скарачаецца. У 2011 годзе налічваецца 336 (у 2010 было 342). Прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя думы (фін. Kunnanvaltuusto, шв. Kommunfullmäktige).
Камуны аб’яднаны ў 19 правінцый / абласцей / рэгіёнаў ( або / ), якія кіруюцца рэгіянальнымі саветамі. Дзейнасць улад правінцыі, іх паўнамоцтвы, адносіны з цэнтральнай уладай і органамі Еўрапейскага Саюза рэгулююцца законам № 602 «Аб рэгіянальным развіцці» ад 12 ліпеня 2002 года
Акрамя таго, камуны ў межах правінцый могуць аб’ядноўвацца ў пад-правінцыі, ( / ), якія выкарыстоўваюцца ў паліцэйскіх мэтах і для збору статыстычных даных. Іх колькасць таксама скарачаецца і з 2011 года складае 70 (67 на мацерыковай Фінляндыі і 3 на Аландскіх астравах). Агульнадзяржаўных законаў, якія рэгулююць дзейнасць на ўзроўні пад-правінцый, не існуе.
Да 2010 года тэрыторыя краіны падзялялася на губерні (ляні), якія кіраваліся праўленнямі на чале з губернатарамі прызначанымі прэзідэнтам.
1 студзеня 2010 года была зменена сістэма кіравання губерняміSuomi.fi — Valtion aluehallinnon uudistukset 2010. , замест губернскіх праўленняў, на чале якіх стаялі губернатары утвораны агенцтвы рэгіянальнага кіравання. Акрамя гэтага, губерня Заходняя Фінляндыя была падзелена на дзве часткі: губерню Заходняя Фінляндыя з цэнтрам у Васа і губерню Паўднёва-Заходняя Фінляндыя з цэнтрам у Турку.
Частка тэрыторыі Фінляндыі, галоўным чынам у шхерных раёнах, выкарыстоўваецца ваенна-марскім флотам і закрыта для наведванняNavy > Overview > Restricted areas > Maps «Restricted areas»
+ № Герб Правінцыя (на фінскай) (на шведскай)1ЛапландыяLappiLappland2Паўночная АстработніяPohjois-PohjanmaaNorra Österbotten3КайнуKainuuKajanaland4Паўночная КарэліяPohjois-KarjalaNorra Karelen5Паўночнае СаваPohjois-SavoNorra Savolax6Паўднёвае СаваEtelä-SavoSödra Savolax7Паўднёвая АстработніяEtelä-PohjanmaaSödra Österbotten8АстработніяPohjanmaaÖsterbotten9ПірканмаPirkanmaaBirkaland10СатакунтаSatakuntaSatakunda
+ № Герб Правінцыя (на фінскай) (на шведскай)11Цэнтральная АстработніяKeski-PohjanmaaMellersta Österbotten12Цэнтральная ФінляндыяKeski-SuomiMellersta Finland13Паўднёва-Заходняя ФінляндыяVarsinais-SuomiEgentliga Finland14Паўднёвая КарэліяEtelä-KarjalaSödra Karelen15Пяят-ХямэPäijät-HämePäijänne Tavastland16Канта-ХямэKanta-HämeEgentliga Tavastland17УсімаUusimaaNyland18Усходняя УсімаItä-UusimaaÖstra Nyland19КюменлааксаKymenlaaksoKymmenedalen20Аландскія астравыAhvenanmaaÅland
Гарады Дваццаць самых буйных гарадоў Фінляндыі (на 2009 год)Хельсінкі Тамперэ Турку Оўлу Лахты№ГарадыГуберніНасельніцтва гарадской агламерацыіНасельніцтва горадаЮвяскюля Поры Куопіа Васа Котка1Вялікі ХельсінкіПаўднёвая Фінляндыя1 071 599579 0162ТамперэЗаходняя Фінляндыя292 288209 7483ТуркуЗаходняя Фінляндыя246 312175 4224ОўлуОўлу171 345137 3705ЛахтыПаўднёвая Фінляндыя112 187100 4446ЮвяскюляЗаходняя Фінляндыя105 760128 1147ПорыЗаходняя Фінляндыя93 22076 5628КуапіаУсходняя Фінляндыя79 75091 8459ВасаЗаходняя Фінляндыя62 10658 60710КоткаПаўднёвая Фінляндыя53,20654,78111ЛапеэнрантаПаўднёвая Фінляндыя53 01170 21012ЁэнсуУсходняя Фінляндыя52 49372 16713КоўвалаПаўднёвая Фінляндыя50 66788 39614ХювінкяПаўднёвая Фінляндыя47 03245 12015РованіеміЛапландыя46 44359 27416ХяменлінаПаўднёвая Фінляндыя46 11266 25717СейняёкіЗаходняя Фінляндыя41 21356 57818ПорваПаўднёвая Фінляндыя35 65248 40319МікеліУсходняя Фінляндыя35 57348 65420'''РаўмаЗаходняя Фінляндыя34 72239 691Крыніца: City population /Finland: Urban Areas <noinclude>
Знешняя палітыка
Фінляндыя — член ААН, большасці ўніверсальных міжнародных арганізацый, энергічны прыхільнік праваабарончых установак. З 1995 года ўваходзіць у Еўрасаюз. З’яўляецца актыўным прыхільнікам згуртаванасці гэтай арганізацыі, раўнапраўя яе ўдзельнікаў, вядзенні дыялогу з трэцімі краінамі «адным голасам».
Знешняя палітыка і палітыка бяспекі Фінляндыі заснаваны на прынцыпах ваеннага недалучэння і надзейнай нацыянальнай абароны. Тым жа часам не выключаецца магчымасць уступлення ў НАТО ў выпадку змены геапалітычнай сітуацыі. У краіне ідзе актыўная грамадская дыскусія пра перспектывы далейшага развіцця адносін з НАТО. Важным лічыцца актыўнае супрацоўніцтва з НАТО ў рамках праграмы ПДМ (Партнёрства для міра) і СЕАП (Савет Еўраатлантычнага партнёрства).
У двухбаковых сувязях Фінляндыя робіць акцэнт на развіцці кантактаў з геаграфічна блізкімі дзяржавамі Паўночнай Еўропы і Прыбалтыкі, а таксама Расіяй.
Абарона